Шпіталь. Калі у дзяцінстве мне казалі «шпіталь» я ўяўляў
маладых цётачак у белых кашулях і калпаках, якія заўсёды ўсміхаюцца і робяць
добрыя справы: дапамагаюць людзям.
Як і кожнае дзіцячае ўяўленне, уяўленне пра беларускі
шпіталь разплылося з узростам. А гэта быў панядзелак. Адзін з тых панядзелкаў,
што звычайна прыходзяць у панядзелак. Для большай колькасці людзей шмат што
пачынаецца ў панядзелак: Бог пачаў тварыць свет у панядзелак, у панядзелак
людзі выходзяць на працу пасля выходных, з панядзелка людзі звычайна кідаюць
піць і паліць, некаторыя пачынаюць новае жыццё ў панядзелак, я таксама
нарадзіўся ў панядзелак, у панядзелак я апынуўся ў шпіталі.
Але яшчэ трохі раней я ехаў на машыне. Другі раз у жыцці я
ехаў у машыне хуткай дапамогі. І, напэўна, усё пачалося менавіта ў машыне. Мяне пасадзілі на крэсла,
мяккае такое, а лекар і кіроўца сядзелі наперадзе, і я іх бычыў толькі праз маленькае вакенца, якое было ўсё
затыкана пальцамі.
Спачатку я глядзеў на ўсё навокал. Большую колькасць часу заняў разгляд сценкі
машыны ў якой знаходзілася то самае вакенца праз якое я бачыў кіроўцу. Гэтая сценачка нагадвала старую
бабуліну лядоўню, якую мы адвезлі ёй шмат гадоў таму. На сценачцы былі наклейкі ад бананаў,
апельсінаў, малюначкі з касмічнымі рэйнджэрамі і чарапахі нін-дзя. Разгляд
усяго гэтага нагадваў мне пра дзяцінства.
===========================
Ну потым я здаваў аналізы ўсялякія, і
гэта не вельмі цікава. Тым больш мне нецікава расказваць, як я сікануў сабе на руку :)
===========================
Я апынуўся ў прыёмным адзяленні. Нейкі міліцыянт пытаў мае
дадзеныя, і, друкуючы адным пальцам, заносіў іх
у кампутар. Аднекуль даносіліся нецвярозыя
спевы, але я не разумеў адкуль. Міліцыянт
раптам падскочыў, я трохі напужаўся і падбег да металічных
дзвераў, што стаялі ў канцы пакоя. Ён адчыніў іх (я, трохі схіліўшыся, пабачыў, што там нейкі дзед сядзеў на падлозе) і гучна крыкнуў: “калі ты, сука, не
заб’ешься: я атаб’ю табе
мазгі”. Закрыўшы дзвер ён хутка сеў на крэсла за кампутарам і ціхім голасам
спытаў: “Дзе вучыцеся?”. А я працягваў адказваць,
але ўжо трохі напужаным голасам.
Я сеў на крэсла і чакаў, што скажа мне доктар. Праз хвілін
10 прыйшла медсястра і сказала, што сёння мне зробяць аперацыю, і што нам трэба
пайсці і падрыхтавацца.
Праз гадзіну я ўжо ляжаў на аперацыйным стале і, пакуль яшчэ
наркоз не пачаў дзейнічаць, глядзеў
па баках. Такія аперацыйныя я бачыў у фільмах пра Афганістан. У вачах адразу ўяўлялася, як ваенныя лекары дастаюць кулю з нейкага салдата без наркозу. Адразу
я падумаў, што можа і мне
зараз дадуць як і ў тых фільмах шклянку
спірту: каб не балела. Я,
напэўна, і не паспеў усміхнуцца, як адключыўся.
===========================
Прачнуўся я недзе а 3 гадзіне раніцы. Трохі вар’яцеючы ад наркозу, я адчуваў пах дзярма. Вядома, першай справай я памацаў
сябе. На шчасце, пахла не ад
мяне. Але і потым я забыўся нагэты пах,
таму што адчуваў невыносную боль. Потым нічога не памятаю. Памятаю толькі
раніцу і тое вельмі дрэнна.
Гэта быў аўторак. Гэта быў дзень які я зусім амаль што не
памятаю. Я памятаю толькі пах дзярма і антыбіотыкаў. Нажаль так сёння і пахне
хірургічнае адзяленне.
===========================
Серада.
Ведаеце ў такіх адзяленнях хворыя ляжаць на ложках з
маленькімі коламі. Калі што здарыцца, то іх вязуць на гэтых ложках у
аперацыйную.
Па калідорах ходзяць санітаркі і мядсёстры. Усе хворыя ляжаць на сваіх
ложках, а выходзяць толькі ў сталоўку ці прыбіральню.
[Трохі адыходзячы ад тэмы, я і зараз не разумею чаму ў большай колькасці дзяржаўных устаноў няма абадкоў на ўнітізах.]
Дарэчы санітаркі ходзяць і клянуць усё і ўсіх. Паглядзіш
на іх і здаецца, што яна зараз так добра п*здане табе па галаве сваім вядром.
Жах.
Мы ішлі ў сталоўку. Калі ўжо вярталіся, меня перагнала
храмаючая бабулька, якая несла чамусьці дзве талеркі з кашай у палату. Я адразу
падумаў “старая-вароўка” і ўсьміхнуўся. Праз 4 гадзіны яна памрэ. Мядсёстры сказалі, што ў яе прыпынілася сэрца. А праз 6 гадзін на яе месцы ляжала новая бабуля,
якая, напэўна, і нездагадвалася пра гэта.
===========================
Дзед.
Гэты чалавек паўплываў на маё ўяўленне ўзросту. Я не хачу
быць такім старым. Напэўна лепш памерці да таго моманту, калі ты пачнешь
хадзіць пад сябе і цябе будуць карміць з лыжачкі.
Я праляжаў з ім у адной палаце 4 сутак, але я так і не ведаю
яго імя і прозвішча. Усе звалі яго “дзед”. Яму 89 гадоў. А не. Яму споўніцца 89
15 жніўня. Ён казаў мне гэта
разоў 7, кожны раз дадаючы “вось пагуляем!”. Дзед амаль
што не хадзіў. Ён важыў 40 кг. Ён ляжаў толькі ў адной майцы, а пад ім заўсёды ляжала “судна”. Кожны вечар да яго
прыходіла яго дачка, якая спрабавала
карміць Дзеда, на што ён казаў “ну дачушка, я не хачу”, а калі яна запіхвала ў
яго, ён пляваўся і крычаў “ябіцьтваюмаць”. Кожны вечар перад тым як сысці, яна сядала каля Дзеда і гладзіла яго руку і ціхенька казала “ну калі ўжо цябе Бог
забярэ, а то я ўсё мучаюся”.
===========================
Менавіта
дзед быў вытокам ўсіх пахаў у нашай палаце і на калідоры.
===========================
Праз
дрэнны пах у пакоі амаль што
ўвесь чацвер я сядзеў на калідоры. Глядзеў як бегаюць лекары і медсёстры, краем
вуха слухаў апошнія чуткі пра смерць у аперацыйнай.
У чацвер я ўпершыню бачыў як вязуць ложак, той што на
маленькіх колах, па калідоры.
Напалоханыя медсёстры таўкалі яго хутка па калідоры, і задыхаючыся крычалі, каб усе разышліся. А за ложкам цягнулася танюсенькая стужка крыві. На ложку ляжала
дзяўчына гадоў 25. Потым хутка прывезлі кроў у пакеціках. А праз гадзіну яе ўжо
вязлі назад. Было бачна, як яна ўжо дыхае сама. Яе ложак вязлі марудна. А бабкі,
якія былі на калідоры,
непрыпыняючыся перахрэшчваліся.
Дарэчы ўвесь гэты час пахла дзярмом і антыбіотыкамі. А
санітарка ці то ад ляноты, ці то ад занятасці не заходзіла прыбіраць за Дзедам.
===========================
У пятніцу на абед давалі гарохавы суп. Добра, што мяне выпісалі яшчэ раніцай таго ж дня. Сыходзячы, я глыбока ўздыхнуў. Усё яшчэ пахла дзедам. Дай Бог яму здароў’я!