Мая візітоўка 12-ці гадовай даўніны. Ужо тады быў файным малым :D
Падчас разбору кніжачак знайшлося шмат чаго цікавага. Шмат мелкага гаўніца, ад якога накатвае настальгія. Усякія квіточкі і херовінкі ў якіх ё цікавая гісторыя. Шмат было знайдзена значкоў і календарыкаў з выбараў 2002 і 2006, якія старанна хаваліся ад бацькі-зампаліта :D
Вось самы олдскульны:
Некалі шчэ было шмат налепак, але аднойчы бацька іх знайшоў :)
Самы прыкол быў з налепкай з нумарам 16. 16-га кожнага месяца быў дзень салідарнасці з палітзняволеннымі. А мы жылі ў 16-й кватэры. І мой бро павесіў замест номера кватэры гэтую налепку. Яна правісела можа гадоў з 2. Але потым бацька даведаўся, што гэта значыць і ўставіў нам прапіздонаў :D :D :D