Канстанполле

May 11, 2011 00:45

Вялейскі краязнавец Аляксандр Зайцаў знайшоў яшчэ адзін сьвяты камень у нашым раёне.
Вялікі плоскі валун ляжыць пры дарозе з вёскі Канстанполле на в.Мацавічы.
На яго паверхні вялікая колькась т.зв. малых ямак.
Пад час нядзельнай вандроўкі з сябрамі наведалі гэтае месца.
Пры лёгкай ачыстцы камня мною была выяўлена лунка, дыяметрам каля 1 см, глыбінёй каля 7 см, можа глыбей. Падобна на падрыхтоўку для закладкі выбухоўкі, але магчыма і больш даўняе паходжанне. Неяк сп.Зайцаў паказаў мне такую ж лунку на невялікім камні (таксама ў вялейскім раёне). Дык той камень невялікі, яго сэнсу узрываць нямашакі.
Фотаздымкі © Міхась Кулеш





камень, Канстанполле, ямкі, валуны, вялейшчына, Аляксандр Зайцаў, вера

Up