У чацьвер з сябрамі наведаў музей валуноў. Зразумела што ў першую чаргу мы йшлі да сьвятынь.
Гэтак склалася, што большась часу мы правялі ля Крыжа Сцяпана Баторнага, з нашага Кралёўстана.
Каб ня ведалі дзе крыж знаходзіцца, дык і не знайшліб. З-пад сьнегу высоўваўся адное край вяршыні. Разумнікі-навукоўцы паклалі крыж ля самай сьцяжыны, і трактар, каторы яе чысьціў, накідаў сугроб на камень.
Пакрысе пачалі яго чысьціць.
вельмі хороша там было сядзець, пад промнямі сонейка
Вельмі класныя адчуванні, калі чысьціш такія сьвятыні. Нібыта з самаго сябе счышчаеш усякую непатрэбшчыну. Урэсьце мы крыж цалкам ачысьцілі. Ледзяная корка патрохі падтайвала на сонейку, і адколвалася. Праўда здымач гэтага не дачакаўся. нічога.
вось толькі дзіўна што ў двумільённым Менску, дзе столькі розных паганцаў, друвінгаў, раднавераў.. гэткія сьвятыні выглядаюць закінутымі, занесенымі. Ня толькі Крыж Сцяпана Баторнага, але і іншыя, у тым ліку ахвярнікі.
за здымкі дзяку Ганцы Валынец
P.S. ня ўсе закіданыя. прынамсі вакол Дзеда нават пратаптаная сьцежка. нібыта усю зіму наведваецца.