Свяцілішча ля в.Рэчкі

Apr 21, 2012 12:52

18 красавіка наведалі з сябрамі Рэчкаўскія пагоркі.
Велічнае свяцілішча хоць і зарослае лесам, усё адно ўражвае.

Read more... )

фота, Рэчкі, краязнаўства, Вялейшчына, друва

Leave a comment

zmicierbielapol April 21 2012, 10:06:20 UTC
Упершыню чуў, што свяцілішча ў Рэчках. Хто вызначаў?

Reply

jakub_v April 21 2012, 10:19:11 UTC
Дзядуля Адась :)(каторы Кіркор) першым прапанаваў версію і кагбэ надалей ніхто не аправяргаў. Да гары прымыкае селішча(верагодна банцараўскае) - там жылі, а на гары маліліся.

Reply

zmicierbielapol April 21 2012, 10:23:17 UTC
Як бы далей ніхто і не пацвярджаў)

Reply

jakub_v April 21 2012, 10:27:12 UTC
Бяручы пад увагу тое, якое месца ў міфалогіі займае гара, ці магла канкрэтная гара каля селішча не мець сакральнага значэння?

Reply

zmicierbielapol April 21 2012, 10:30:36 UTC
Па гэтай логіцы, свяцілішчамі павінны быць усе горы ля селішчаў. А гэта не так. Па-другое, сакральнае значэнне і свяцілішча розныя рэчы. Гэтая гара, безумоўна, з'яўляецца аб'ектам сакральнай геаграфіі, але пра свяцілішча няма ніякіх дадзеных. А чаму не лічыць, што на гары таксама жылі?

Reply

jakub_v April 21 2012, 10:38:41 UTC
А, я зыбыўся што ты лічыш што Свяцілішча - гэта там дзе стод стаяў:).

Маю пытанне, бо слаба абазнаны - там вакол гары ідзе тэраса, на шырыню дарогі (мясцовая жыхарка нат ахарактэрызавала як "серпантын"). Дык вось, наколькі я разумею, ў абарончых мэтах гэткую тэрасу не выкарыстаеш. Чуў меркаванне, што можа быць атрыбутам сакральнага значэння.

Reply

zmicierbielapol April 21 2012, 10:48:58 UTC
Не трэба мне прыпісваць таго, чаго я не думаю і не казаў.

Тэраса - гэта: пагорак, які пасярод пераходзіць у тэрасу з роўная пляцоўкай, і далей пасярод зноў пагорак?

Гэта ніяк не атрыбут сакральнага прызначэння, гэта магчымая прыкмета дзейнасці чалавека. Сляды канструктыўнай дзейнасці. Напрыклад, у Ракаве і Гальшанах такая ж самая тэраса на замчышчах. Там ніякіх свяцілішчаў не было. У Гальшанах серпантын - гэта рэшткі дарогі/пад'ёму на гарадзішча. Інакш ахрэнееш залазіць, асабліва з канём. Калі такі ж серпантын у Рэчках, то лагічна, што там маглі жыць, і гэта рэшткі такога ж самага пад'ёму.

Так што тэраса можа казаць толькі пра ўздзеянне чалавека, але ж ніяк не пра сакральнасць. Трэба далучаць іншыя тапаграфічныя асаблівасці: памер і форма пляцоўкі, рвы, валы і інш. ,каб разбірацца, што там магло быць.

Reply

jakub_v April 21 2012, 10:54:35 UTC
Падобна на пад'ём, сапраўды, але трэба лепш аглядаць, цяпер вечарам былі, спяшаліся каго з вяскоўцаў вылавіць, мала там знаходзіліся.

Reply

maksim_l April 21 2012, 18:05:59 UTC
Тэрасы часта рабілі каб з пакатага схіла зрабіць стромкі. З другога боку, можа прасцей знайсці прыдатнейшае месца, чым капаць тэрасы.

Reply

jakub_v April 21 2012, 19:21:22 UTC
Дзякуй за тлумачэнне. Там месцаў сапраўды хапае і здаеца больш прыдатных для жытла - там комплекс пагоркаў. І за якія метраў 500 яшчэ адно гарадзішча - туды мы праўда не наведаліся...

Reply

jakub_v April 21 2012, 12:12:04 UTC
Калі і не было свяцілішча ў звычайным разуменні, дык не азначае што не будзе ў будычыні :) Мне здаецца што досыць добрая перспектыва для неа-паганства.

Reply

maksim_l April 21 2012, 18:10:42 UTC
Літаральна надысь чытаў, як Кіркор знаходзіў антычныя рэчы на Валыні, што хацеў, то і знаходзіў :)

Reply

jakub_v April 21 2012, 19:21:59 UTC
рамантызм гэткі рамантызм :)

Reply


Leave a comment

Up