Краязнаўчыя вышукі

Jan 22, 2012 17:25

Сьцягаліся з Дзёнікам у Куранец да кланага дзеда. Негледзячы на свой узрост дзед пры добрым розуме і вельмі адэкватны ў культурным і палітычным сьветацяме.
Пасядзелі ў яго гтры гадзінкі, пазапісвалі успамінаў з рознага часу - пра палякаў, бальшавікоў, немцаў, лясных братоў трохі.
Да таго ж запісалі ад яго некалькі цікавых паданняў пра мясцовасць, якія раней здацца былі невядомыя і апісанне ахвярніка накталт такога.
Яшчэ ў дзеда адфоткалі старыя фотаздымкі - польскага часу, савецкага і нат адзін нямецкага часу. У дзеда раней захоўваўся вялікі альбом мясцовага ксяндза, але пасьля вайны гэб'ёвыя забралі, ды ўсё ж некалькі здымкаў ён заныкаў - напрыклад здымак помнікаў паўстанцам 1863 года і фэст на Дзень Канстытуцыі 3 мая...



Куранец, фота, краязнаўства

Up