Сьвятыя камяні ў в.Камена

Nov 04, 2011 20:23

У в. Камена, на беразе Вяллі, у адным месцы знаходзяцца ажна чатыры валуны з т.зв. малымі ямкамі.
Самы знакіміты зь іх - "Верацішын Хрэст". У літаратуры апісваецца ўжо паўтары стагоддзі. Ямкі мае на самай вяршыні.
Дарэчы лагатып нашага выдання "ВОЛАТ"(на маёй аватарцы), таксама рэфлексуе на тэму гэтага валуна.



Каля яго, ля самай зямлі, знаходзіцца меньшы камень зь ямкамі.



Трэці камень знаходзіцца на гародзе, за некалькі метраў ад дзьвух першых. На ім цяпер адна ямка, але магчыма раней было больш - частка паверхні сколата.



Чацьверты валун знаходзіца за пару дзесткаў метраў, бліжэй да берага Вяллі. Гэты чацверты на цяперашнім месцы з 2007 года. Тады мясцовыя ўлады яго прывезьлі з края поля і зьбіраліся усталяваць наўпрост на яго шыльду, прысвечаную падарожжу графа Канстаціна Тышкевіча. Валун агледзеў літоўскі навуковец Вікінтас Вайткявічус, і выявіў на ім ямкі. Дзякуючы спадару Вікінтасу шыльду ўсталявалі каля камня на бетонную падушку.



Аўтарства фотаздымкаў: 1 - Уладзімір Матораў, 2 - Аляксей Лужынскі, 3 - Эла Лужынская, 4 - Уладзімір Матораў.

Каменна, камень, ямкі, валуны, Вялейшчына, друва

Up