Гісторыя такая: знайшлі мы ў каля Хаценчыц
валун з т.зв. малой ямкай. І як апытвалі мясцовых, пыталіся пра гэты валун, ці ня ведаюць пра яго чага. І вось бабуля адмахваецца ад вялікага камня, і распавядае што каля самой вёскі стаяў раней валун са следам нагі. Я канешне ўразіўся - спрабаваў пра адно нашае адкрыццё ўдакладніць, а атрымаў яшчэ дадатковае бонусам :).
Click to view
- А вось скажыце, як ехаць з Хаценчыц к Зачарнай, там поле ёсь, і на тым полі валун вялікі, ці бачылі вы яго?
- Валун вялікі? Можа і бачыла, я тут гэтых камней, а хто іх ведае. У нас тожа на дарозе з Зачарной як едзеш вунь тут во каля крыжа, такі бальшушчы камень стаяў. І на камні быў вось так след. І вы знаіце, а дзе ён дзеўся? Хто яго ўкраў, гэты камень?
- А дзе ён, яшчэ раз, стаяў?
- Не далёка ад крыжа.
- Як ехаць куды?
- У Зачарную як едзеце, на гэты вось бок(паказвае што справа да дарогі).
- І вялікі камень?
- Вялікі камень, дажа я ў дзецтве, я сама на яго лазіла, на гэты камень.
- Ну вось як стол?
- Вышэй, што вы, во такі вось здаравенны (паказвае прыкладна паўтара метра).
- І там рука была?
- Нага. Як ад нагі след. А што атм было, Бог яго ведае. Ці можа хто вырысаваў, дык вятрамі ці пясцамі пазаносіла...
запісана Аляксеем Лужынскім пад час
краязнаўчай экспедыцыі выдання "ВОЛАТ" 16 кастрычніка 2011 года ад Рудзь Аллы Ільінішны 1939 года нараджэння, жыхаркі в. Хаценчыцы Вялейскага раёна.