(no subject)

Feb 15, 2014 00:13



Так хочацца спаць пад адкрытым небам - многа-многа паветра і бясконцая прастора. Адчуваць сябе часьцінкай космасу, спалучаць блізкіх у сузорʼі, кожнай клетачкай усьведамляць сіняе-сіняе... Крыху падмярзаць і глыбей кутацца ў плед - толькі нос высунуць і шкадаваць, што не атрымліваецца схавацца. Удыхаць начныя пахі, якіх ніколі ня знайсьці  ўдзень - зьнікаюць, нібы прывіды. Вось бы пасябраваць з такім Касперам.

Пацяплела, і ня хочацца закрываць форткі. Але, на жаль, гэта адзінае выратаваньне ад суседзяў-курцоў.

Пасяліце неба ў маім пакоі!

Запись сделана с помощью приложения LiveJournal для Android.

via ljapp

Previous post Next post
Up