Originally posted by
yozas_gubka at
Гомельская міжваенка. Навагодняя экскурсіяУ першую чаргу хачу выказаць падзяку шаноўнаму Сяргею аka
homelsky за цудоўную экскурсію. Ён не пашкадаваў часу і у першы дзень новага года павадзіў нас па цікавым мясцінам горада. У першую чаргу па гомельскай "міжваенке" - Сяргей у дыпломнай працы знайшоў і апісаў 160 архітэктурных аб'ектаў Гомеля ўзведзеных у 1920-я, 1930-я гады. На жаль, мы абышлі далёка не ўсе 160 міжваенных дома, але гэтая акалічнасць будзе нагодай яшчэ раз наведаць Гомель і канчаткова замучаць
homelsky :)
Па-другое, пару словаў пра сам Гомель. Як і падчас свайго папярэдняга кароткага шпацыру па горадзе (
падрабязней тут), падчас навагодняга наведвання ў мяне склалася ўражанне, што ў Гомелі знаходзіцца найбольшы з ўсіх абласных цэнтраў Усходняй Беларусі ансамбль "міжваенных" дамоў ў аўтэнтычным выглядзе. Магчыма я памыляюся. У тым жа Мінску хапае "міжваенкі", але ў сталіцы вялікая частка канструктывістскіх будынкаў цэнтра горада пасля вайны была перабудавана пад "модны" ампір і неакласіцызм да такой ступені, што цяжка прызнаць у гэтых дамах "міжваенку" (для прыклада,
гісторыя амбасады Вялікабрытаніі). У Гомелі ж, разбураным вайной будынкам, збольшага вярталі іх даваенны выгляд. Так ці інакш цэнтр Гомеля, дзе мы шпацыравалі, багаты на ўзоры канструктывізма і постканструктывізма.
Пачнем (маршрут я выдумваю па ходу руху, Сяргей вадзіў нас трохі не так).
1. На прывакзальнай плошчы Гомеля нас прывітае прыклад пасляваеннай перабудовы канструктывістскага будынка - Палац Культуры Чыгуначнікаў (1928-1930 гг, архітэктар А. Кірылаў):
2. Пра тое, як выглядаў гэты пафасны неакласічны будынак з калонамі і порцікам да вайны, можна даведацца з артыкула
osenenko Архітэктура Савецкага Авангарда:
3. У тым артыкуле змешчаны і план памяшканняў Палаца Культуры:
4. Асноўны аб'ём будынку страціў сваё канструктывістскае аблічча, але частку пабудовы (аб'ём зверху плана), што выходзіць на вуліцу Кісілёва, гэтыя змены не закранулі:
5. Далей, калі пайсці ад Прывакзальнай плошчы па праспекце Леніна, можна пабачыць перліну гомельскага канструктывізма - дом-камуну архітэктара Шабунеўскага 1930-1934 гг. Я ім захапляўся ў папярэднім пасце пра Гомель, таму размяшчу тут толькі адну фотку:
6. Ад самага вялікага жылога дома БССР пачатку 1930-х перамяшчаемся да жылога дома паменей, на рагу праспекта і вуліцы Ірынінскай. Пра гэтую "міжваенку" я таксама пісаў у папярэднім пасце:
7. На вуліцы Ірынінскай размяшчаецца постканструктывістскі дом - пераходны па стылю ад канструктывізма да неакласіцызма:
8. Далей на перакрыжаванні Ірынінскай і Кірава знаходзіцца цікавы комплекс з двух будынкаў архітэктара Н.Макляцовай. Па словах
homelsky па гэтых амаль аднолькавых у плане будынках можна прасачыць, як канструтывізм пачатку 1930-х ператвараецца ў постканструктывізм канца 1930-х. Больш ранні будынак 1933 года выглядае так:
9. Больш позні 1936 года:
10. Ня гледзячы на адрозненні ў аздабленні фасадаў, пад'езды ў абодвух дамоў аформлены аднолькава:
11. У працяг вуліцы Ірынінскай у бок да Савецкай знаходзяцца некалькі тыповых дамоў канца 1930-х пачатку 1940-х - часу калі ў савецкім будаўніцтве пачалі масава ўжывацца тыповыя праекты. Першы падобны на мінскія ДАС (дамы афіцэрскага састава):
12. Другі, тыповы постканструктывістскі праект (такіх дамоў у Гомелі некалькі, пра яшчэ адзін будзе напісана ніжэй). Гэты дом пачалі будаваць да вайны, але дабудаваць не паспелі - канчаткова дом узводзіўся ужо пасля вызвалення:
13. Насупраць гэтых двух будынкаў размешчаны яшчэ адзін чатырохпавярховік:
14. Выходзім на вул.Савецкую. Праходзім квартал і натыкаемся на канструктывістскі дом, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі:
15. Пад'езд:
16. Калі вярнуцца да вуліцы Кірава і прайсці на поўнач, можна дайсці да яшчэ аднаго постканструктывістскага будынка Гомеля - дома спецыялістаў. Па дарозе да яго можна пабачыць яшчэ адну чатырохпавярхоўку канца 1930-х пачатку 1940-х:
17. А вось і сам дом спецыялістаў архітэктара М.Саліна 1932-1936 гг. на рагу вул.Камсамольскай і Кірава:
18. Выгляд з вул.Кірава:
19. Дом багата аздоблены ляпнінай пралетарскай тэматыкі:
20.
21. Да таго на даху ёсць характэрная канструктывістская канструкцыя незразумелага прызначэння:) - (Ёсць меркаванне, што на даху была пляцоўка-тэрасса, на якую можна было выйсці з кватэры на 5 паверсе. (с)
homelsky)
22. Двор дома спецыялістаў таксама цікавы, я не утрымаўся і замуціў панараму:
панарама ў вялікім памеры 23. Рухаемся далей па Кірава да перасячэння з праспектам Перамогі. Тут таксама стаіць яшчэ адзін тыповы постканструктывістскі дом, які быў завершаны толькі пасля вайны:
24. Побач з ім дом, пабудаваны ў 1937 годзе. Будынак вельмі просты знешне, нібы часоў "барацбы з празмернасцямі ў архітэктуры":
25. У двары гэтых дамоў хаваецца невялікая пабудова:
26. Не ведаю, забыў спытаць у Сяргея, "міжваенны" гэта дом, ці ўвогуле дарэвалюцыйны - (Дом пабудаваны ў 2 паверхах у перадваенны час па вельмі распаўсюджанаму праекту (с)
homelsky):
27. Праўда, пад'езд вельмі падобны да міжваеннага:
28. А вось на перакрыжаванні вул.Кірава і Артылерыйскай знаходзіцца два цікавых аб'екта. Па-першае, гэта апошні дом пабудаваны па праекце Шабунеўскага ў Гомелі (дакладней архітэктара рэпрэсавалі раней чым ён паспеў завяршыць работу па праекце):
29. Менавіта на ім па задумцы
homelsky і было ў 2013 годзе зроблена графіці з выявай архітэктара, які пакінуў у Гомеле вялікую архітэктурную спадчыну шэрагу архітэктурных стыляў - ад мадэрна да постканструктывізма (пра гісторыю узнікнення графіці можна
пачытаць тут):
30. Насупраць знаходзіцца канструктывістскі дом больш ранняга перыяду:
31.
32. Характэрны пад'езд:
33. Ніжэй па вуліцы Артылерыйскай знаходзіцца самы яскрава аздоблены дом у постканструктывістскім стылі, які нядаўна перанес даволі якасны кап.рэмонт, які надзіва не пазбавіў будынак дэкору:
34. З Артылерыйскай рэзка пераскокваем на вул.Пушкіна (выбачайце маршрут не прадуманы) да дома архітэктара Шабунеўскага і інж.Ханіна - так званага "шэрага" ці "круглага" дома:
35. Дом камунальнага тыпа на 180 кватэр для працаўнікоў чыгункі быў пабудаваны ў 1928-32 гг. План артыкула
osenenko:
36.
homelsky лічыць, што дом празваны "круглым" з-за гэтай вежы:
37. Старое фота з артыкула
osenenko:
38. Адзін з пад'ездаў:
39. Калі глядзець з двара "шэры дом" перастае быць шэрым:
40. Пад'езд з вежай выгляд з двара:
41. Даволі стары, ці не часоў Шабунеўскага, кабельны ўвод у дом:
42. У раёне "круглага дома" ёсць яшчэ некалькі цікавых аб'ектаў. Па першае гэта абразчык драўлянага міжваеннага будаўніцтва - жылыя дамы 1924 года ў завулку Пушкіна:
43. Постканструктывістскі трохпавярховік па вул.Пушкіна:
44. Насупраць "круглага дома" стаіць камунальны дом габрэйскага кааператыва сярэдзіны 1920-х:
45. Від з двара:
46.
homelsky сцвярджае (дарэчы, ён тут на фотцы засвяціўся), што дом габрэйскага кааператыва...
47. ... і даўгі дом па вул.Сялянскай складзены з аднолькавых архітэктурных блокаў:
48. Доўгі дом такі доўгі:)
49. Ідзем далей уздоўж "круглага дома" па вул.Арцёма да цудоўнай паліклінікі 1935 года пабудовы:
50. Стужкаве асцякленне і зорка:
51. Насупраць лаканічны канструктывістскі двухпавярховік:
52. Побач з ім аднапавярховік таго ж часу з рысамі "народнай архітэктуры" у абліччы:
53. Цяпер зноў пераносімся праз палову Гомеля да вул.Песіна, каб паглядзець на канструктывістскі будынак школы корпус былога педагагічнага інстытута, зараз "Скарына" (с)
homelsky:
54. Выгляд з іншага боку:
55. Побач з корпусам Гомельскага дзяржаўнага ўнівера ёсць закінуты даваенны барак:
56. Стужкавае асцякленне пад'езда:
57. І апошні пункт нашага паходу - школа паводле больш грунтоўнага і пафаснага даваеннага праекта, на вул.Універсітэцкай:
58. Тут вучыўся герой Савецкага Саюза Сінчукоў П.С.:
Цалкам маршрут на мапе гугла (
спасылка):