Oct 14, 2010 16:21
Быў на сустрэчы Някляева ў ЭГУ. Людзей найшло столькі, што давялося сядзець на падлозе. Някляеў жывы, харызматычны, вясёлы, кажа што адчувае. Бачна, што ў палітыку пайшоў дзеля культуры, а не для нейкай грантадаўчай схемы, сваёй партыі, помсты, грошай, да чаго мы ўжо прывыклі. Напісаў на выбары верш, які сьведчыць, што ён -- майстар. Ніхто іншы з прэтэндэнтаў пакуль не засьведчыў свайго майстэрства, жывасьці й харызмы, не ахвяраваўся імі, не стварыў уражаньня, што ідзе ў палітыку дзеля культуры. А ўсе іншыя "дзеля", па-мойму, пазбаўленыя сэнсу. Бо вызваленая культура нацыі зробіць і эканоміку, і геапалітыку, і сацыялку лепшай, а не наадварот.