А ў нас тут новы конкурс ідзе)
Originally posted by
smatrycenka at
Конкурс перакладу са славянскіх моваў "Ператвор" Шаноўныя перакладчыкі і тыя, хто толькі марыць імі зрабіцца, гэты конкурс для вас!
Часопіс "ПрайдзіCвет" і Ініцыятыўная група "Kate&Osia" абвяшчаюць Конкурс перакладу са славянскіх моваў (балгарская, чэшская, харвацкая, сербская, украінская, славацкая, польская, руская) на беларускую.
Для перакладу прапаноўваюцца апавяданні наступных аўтараў:
- Елена Алексиева, Алек Попов (Балгарыя);
- Jan Balabán, Hana Pachtová (Чэхія);
- Olja Savičević Ivančević (Харватыя), David Albahari (Сербія);
- Таня Малярчук, Олег Шинкаренко (Украіна);
- Jana Beňová, Václav Pankоvčín (Славакія);
- Natasza Goerke, Wojciech Kuczok (Польшча);
- Татьяна Замировская, Кирилл Дубовский (Беларусь, руская мова).
Умовы конкурсу:
Удзельнічаць могуць усе ахвотныя.
Усе тэксты, прапанаваныя для перакладу, можна спампаваць з
інтэрнэт-старонкі часопіса "ПрайдзіСвет".
Кожны ўдзельнік можа выбіраць, з якой мовы, якога аўтара і якія апавяданні ён будзе перакладаць (моваў, аўтараў і апавяданняў можа быць некалькі).
Апошні тэрмін для адпраўкі перакладаў - 4 снежня 2011 г. у 23 гадзіны 45 хвілін.
Пераклады дасылайце на rada@
prajdzisvet.org, пазначыўшы ў тэме "Ператвор".
У е-мэйле пазначце, калі ласка, сваё імя і прозвішча, горад/вёску, прафесію/навучальную ўстанову.
Паважанае і кампетэнтнае журы не будзе да абвяшчэння вынікаў ведаць удзельнікаў конкурсу, бо кожны з удзельнікаў атрымае шыфр.
Пераможцаў чакае слава! А таксама публікацыі, прызы і павага ўдзячных чытачоў.
Гэтая падзея
ўкантакце і на
фэйсбуку.