May 24, 2024 10:45
* * *
Па голлі сасны скача мой лёс - вавёрка. То порстка ўгору, то па ствале ўніз, то шугае па самых тонкіх атожылках, ледзь не сарвецца. Хто трымае яе, які спаконвечны спрыт? Хаваецца ад драпежнікаў і грызе сваю страву па крупінках, па каліўцах. Хоча быць у лесе, не хоча - у вавёрчыным коле.
АнтыРЫФМАР