(no subject)

May 24, 2019 10:43


* * *

У спалучэнні двух вымярэнняў жыву кожны дзень. Свет вонкавы і свет духоўных пасылаў дужаюцца між сабою. Унутраны “я” часам не прымае мяне рэчаіснага. Губляе хісткую гармонію нутро - чэзне і знешняе сонца, усе прыемныя пахі і гукі. Жыўнасць і людзі палохаюць: нашто тут я, нашто тут яны? Нічога не чую, не бачу, усё спустошанае, хоць бы ўсміхаўся мільён народу перада мной і заліваліся салаўі… Парадкую сябе словам - і паўстае незаўважнае, гучыць змоўклае, ажывае змярцвелае, ненавіснае робіцца любасным. Слова не раўнуючы будуе мяне штораніцы, паэтычнае слова… Узнімае Лазарам над зеўрай нябыту. “Божа, вялікая шчодрасць твая…”

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up