Міхась Южык
ЛіМаразм (спецвыпуск 4)
Дагуляўся
Валеры Гапееў напісаў раман “Праклён”, які выдаў у “Галіяфах” Вішнёва. За два гады на раман гэты беларускамоўнае брацтва не вырабіла ніводнага крытычнага артыкула. Навошта такі раман? І навошта такая літаратура?
І гэта нягледзячы на тое, што Гапееў, чалавек прадуманы і прабіўны, “пасябраваў” і “абаяў” сабою Федарэнку, Галубовіча, Аркуша ды называў карыфеямі гэтакіх спадароў: “Таму, лiчу, слова застаецца за сапраўднымi профi крытыкi i аналiтыкi: Кiслiцына i Галубовiч, Шаўлякова i Чарнякевiч, Алейнiк i Абрамовiч, Бязлепкiна i Марцiновiч-малодшы, а яшчэ Карп, Весялуха, Грышчук, Капуста, Янкута, Кудасава... “ (Валеры Гапееў)
Аж дзіва дзіўнае не канчаецца: ніводзін з гэтых “сапраўдных профі” не адгукнуўся крытычна на сатанінскі раман Гапеева, не пахваліў, не разгледзеў шырока, глыбока. А толькі аматар Южык (які паводле Гапеева не крытык, а не прышый кабыле хвост) падверг аналітыцы хаця б сам тэкст, а не д’ябальскі змест рамана (гл.
“ЛіМаразм” (спецвыпуск))
Што ж так? Сам Вішнёў выдае раман, а ніводнага водгуку? Прычым раман на Гедройца наменаваўся. Нейкая недарэчнасць.
А гэтак і з Бахарэвічам “славутым” у Вішнёва: няма крытыкі на вядомага аўтара. Задумаемся чаму…
Бог не дае прапагандаваць сатанінскае. І страх Божы ў крытыках - не дае.
Так што Гапееў прагадаў. Нават дарвініст (лічы, сатаніст) Новікаў з калялітаратурнага блога, назваўшы раман “Праклён” (мянушка ж, брр!) “неардынарным”, не наважыў яго разбіраць. (Нагадаю, што 18 акцёраў з такога ж сатанінскага фільма па “Майстру і Маргарыце” Булгакава ўжо памерлі заўчасна. А фільму ўсяго 10 гадоў.)
Так што заігрыванні Гапеева з… ну не будзем такімі катэгарычнымі, бо Валеры - праставаты савецкі матэрыяліст і перакананы, што і Свяшчэнны Агонь на праваслаўны Вялікдзень - чалавечы спектакль, і д’ябал - проста страшылка для дзяцей ці прыдумка прымхлівых дзікуноў старажытнасці.
Гапееў гуляе ў “цікавую” літаратуру.
Ды ўжо, на жаль, дагуляўся.