(no subject)

May 21, 2019 17:21

Міхась Южык

ЛіМаразм-286



Слоўная вязь

“Багра“ - новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам.
Паэма “ Заснежаны сшытак “ апіраецца на лёсы і постаці суайчыннікаў аўтара, якія з`яўляюцца метчыкамі нашага шляху і носьбітамі людскасці.

Багра: вершы, паэма /Юрка Голуб. Мінск. Кнігазбор.
2006. -224с.

Адшуканая мной на сайце “Камунікат” кніга знанага Юркі Голуба хоць і стараватая, але тыповая для аўтара. Высокае і вытанчанае тут суседнічае з няўцямным і бесталковым. Аўтар як быццам і не клапоціцца, каб чытачу з яго тварэннямі было лёгка. Наадварот, загадкі загадвае, круціць карункі. Ад таго збольшага ўсё штучна, ненатуральна.

ПРЫ ЖЫЦЦІ

Пакуль драмаў здалёк абшар,
дарога лісце зацкавала,
завея з прагай барыша
адхон снягоў напіцавала.

Замерзлі вербы след у след,
завіслі ўтомленыя высі,
і сам, братове, як аслеп,
пакуль для жыткі штольню высек.

Не намагацца раіў слаб
і не спяшацца радзіў хуткі,
а ты здзіраў пазногці з лап
і шыю рызманом захутваў.

Ды ведаў, чым жывы ціхмян,
і для чаго гарлае зычны,
чаму каня загнаў цыган,
а конь - чужы ў яго зазвычай.

Намераў спраўлены палац,
і брама перад ім - наросхрыст:
там мелі вокны запалаць,
але канае свечкі ростань.

З рудых ад высушкі дарог
адна стрыножыла да сэрца,
каб нават там яе збярог,
дзе пыл праз горла не дзярэцца.

І лёсу ўласнага драбком
за волава цяжэй у жмені
ты не заменішся крадком,
бо непадлеглы ён замене.

Добрае я вылучыў падкрэсліваннем. А дрэннае па завядзёнцы - тлустым.
Драмаць “здалёк” - не ведаю, як гэта магчыма.
Роўна як і зацкаваць дарогаю лісце.
“Барыша” - няправільна, штучна пад рыфму. Насамрэч - “барышу”.
Завея “напіцавала” адхон снягоў. Ого! Сам выдумаў гэтае слова Голуб, ці з дыялекту якога ўзяў?
“Слаб”, “ціхмян” - рускія формы мовы, у нас будзе “слабы”, “ціхмяны”.
Карацей, дарагі чытач, прадзіраўся я скрозь слоўную вязь доўга. І гэтак стаміўся, што не магу дакаментаваць агрэхі. Глянь сам на гэта дзівоснае дзіва.
Так беларускія паэты навязваюць народу непісьменную мову.
 

ЛіМаразм, кнігі

Previous post Next post
Up