Aug 25, 2015 09:48
Учора на тэлеканале “RTVI” выступаў, прыехаўшы на пабыўку з ЗША, музыказнаўца і культуролаг Арцемій Троецкі. З важным выглядам ён называў расейскую папсу дэбіламі, прадзюсераў тыпу Прыгожына і Дробыша цямнейшымі асобамі, музыку іх бяздарнай. Хваліў гурт ДДТ і Земфіру. Потым перайшоў да выбарчай кампаніі ў ЗША, дзе назваў аднаго з кандыдатаў копіяй Жырыноўскага, каб у апошняга была нармальная сексуальная арыентацыя. Вядучая паправіла, а хіба ў Жырыноўскага нешта не так? Троецкі пачаў мармытаць, што не хоча нікога канкрэтна абражаць, але факт ёсць фактам: як бабнік Жырыноўскі за дзесяцігоддзі публічнасці не праславіўся.
Троецкі адзін з нешматлікіх выхадцаў з СССР, які імгненна інтэграваўся ў культуру Захаду; найхутчэй у дзяцінстве бацькі яго называлі не аболтусам, а самым разумным і прыгожым, і таленавітым. Таму ён вырас з пачуццём уласнай годнасці, з дзікай самаўпэўненасцю і адчуваннем сваёй непагрэшнасці. Ён сам сабе бог і сам сабе мараль, і ніякія падпоркі ў выглядзе рэлігіі яму не патрэбныя. Як і дзяржаўныя граматы і медалі. Чалавек без комплексаў. Насамрэч толькі такія атрымоўваюць поўную асалоду ад працэсу жыцця.
абы пра што