Aug 09, 2015 09:52
* * *
Гневаюся. Зрок засціць нянавісць. Нянавісць бяссільная і не мае ясных прычын. Ведаю, зло ўва мне. Знітаванае з існасцю, яно прагне патолі - знайсці аб’ект вонкі ды абрынуцца на яго з кулакамі, або, што страшней, звярнуць агрэсію ўнутр мяне, у дом, дзе пануе зло. Але я баюся прычыняць сабе боль, не хачу паміраць разам са злом, хочацца тварыць і любіць. А гэтаму перашкаджае подлае зло. Хто б зрабіў аперацыю, чысцютка выдаліўшы яго ды не пашкодзіўшы маю існасць?
АнтыРЫФМАР