(no subject)

Feb 18, 2015 10:11

* * *
Бегаю па лабірынце, шукаю праўду. Яна выскоквае з-за выгінаў у розных абліччах, смяецца мне ў твар і шугае зноў у цемру праходаў. Я так і не паспяваю схапіць яе за каршэнь. Яна рагоча, з розных бакоў даносяцца да мяне яе шматгалосыя гукі. “Дзе яна - непадробная?” - думаю я, нястомна рухаючыся па лабірынце між зданяў праўды.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up