(no subject)

Feb 17, 2015 09:00

* * *
Пішу тэкст, нібы твару сабе пажытак на дзень. Пасылаю яго і ў прастору, каб вярнуўся ён мне пэўнымі знакамі. Тэкст будзе жыць і знутры мяне і знадворку. Я люструюся ў тэкстах, яны водзяць мяне па днях. Удалыя і не вельмі, яны часткі мяне - часта тое, чаго сам пра сябе не ведаю. Часам палохаюся - няўжо ж гэта я! Часам не веру, што ўва мне жыве такое чыстае і высокае - як не маё. Хто я, што і навошта з’явіўся, куды іду - шукаю адказу ў тэкстах. Люблю іх, баюся іх. Зачароўваюся.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up