(no subject)

Aug 27, 2014 11:44

* * *
Я ўрабляў свой сад. Любіў яго бела-ружовым, у квецені і воблаках пчол. Любіў узімку, ахутаным пухнатым серабрыстым сняжком. Любіў у зеніце лета, у духмяным спякотным марыве. Любіў увосень, у барваватай лістоце, што гарэла пад праменнем бабінага лета. Але не мог на яго глядзець перад зазімкамі, на голы, сіратлівы, з тонкімі галінкамі, якія ён бездапаможна цягнуў ўвышыню і ў бакі. Толькі раз на дзень я ўваходзіў ў яго, абдымаў ствол кожнага дрэва і прасіў пачакаць - хутка прыйдзе зіма з вясёлымі завірухамі, са шчодрай коўдрай, якая ўпрыгожыць і сагрэе яго галіны.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up