Jul 17, 2014 10:56
* * *
Існуючы ў вонкавым свеце, жыву ў свеце ўнутраным. Прачынаюся зранку - і адчуваю: мяне няма, бо ўнутраны свет не ўключаецца. Панікую і мітушуся, хапаюся за пяро, каб успомніць свой унутраны свет. Пакрысе, кропля за кропляй, уваходжу туды. Але абалонка майго сусвету, ведаю, даўно надарвалася, а паняцці сказіліся. Туды праніклі рэзкія гукі і пахі, агрэсія і раздражненне, нянавісць і баязлівасць - усё тое, што называецца злом. І гэта прыйшло са знешняга свету туды, дзе я так дбайна вымятаў, парадкаваў, будаваў, дзе ўводзіў гармонію і атачаў непрабіўным шклом. Зло ўва мне. І яго трэба зноў гнаць у тры шыі, пакуль сам не зрабіўся перакананым злом. Уступаю ў перамовы і кантакт з вонкавым светам, які стаў палохаць мяне даўно. Намагаюся з ім падружыцца, падабраць такія акуляры і такія навушнікі, якія прапускалі б толькі добрае і прыгожае. Хочацца зноў стаць харошым.
АнтыРЫФМАР