(no subject)

Jun 05, 2014 11:24

* * *
Паэт зарабляе штодзённы хлеб словам, загнаным у несвабоду. Праходзячы праз рыфмы і рытм, слова набывае сэнс і энергію. Яно дужэе і, дасягаючы сэрцаў людзей, мяняе сусвет. Вынік працы паэта - апублікаванае, аграмаджанае слова. Сэнс працы - пацяпленне сэрцаў людзей, фармаванне ў іх свядомасці свету дзівосных гармоній і вобразаў. Той, хто паўтарае пра сябе вершы вялікіх, пачуваецца гарманічна. Як і той, хто слухае класічную музыку. Вершы і музыка лечаць. У класічным вершы закладзена музыка, яе варта толькі дастаць. Верш - гармонія і энергія, народжаныя праз і скрозь несвабоду.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up