(no subject)

May 30, 2014 13:17

* * *
У космасе, дзе пануе дзікі холад пустаты і жудасная гарачыня зорак, дзе ўсё абарачаецца, ствараецца і гіне, дзе сэнсу не разгледзець ні ў чым, на маленькай планеце, прыналежнай да шараговай зоркі, ёсць агеньчык жыцця, флора і фаўна. Але і ў флоры і фаўны няма іншага выбару, чым нараджацца і паміраць, паядаючы адно аднаго. І вось, падпарадкаваны гэтым жа законам нараджэння, распаду і пажырання, з’яўляецца чалавек. І толькі ён адзін можа, насуперак усяму, свабоднай воляй сваёй, жыць па законах любові. Любіць космас, планету, расліны, жывёл і людзей. І толькі ў чалавека ёсць выбар паміж дабром і злом. І толькі ён можа мысліць, адчуваць, тварыць і любіць. Адзін, сярод неабсяжнай прасторы космасу.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up