(no subject)

Jan 29, 2014 09:47

Залежнасці рухаюць мяне па жыцці. Ежа, каханне, кампутар, балбатлівасць і славалюбства. Перацякаюць адна ў адну, не даючы ні хвіліны спакою. Розум не ўладарыць над эмоцыямі, бо яны самі - жыццё. Спрабуючы адужаць адну залежнасць, трапляю ў другую. Хачу пазітыву і няўзнак вырульваю на негатыў. Хачу прыемных людзей, але таварышую з агіднымі. Хачу быць лепшым - і не падабаюся сам сабе. Намацваю кропку апоры, але яна выслізвае з-пад мяне штохвіліны. Прага веры спараджае досвед, які вядзе ў паняверку. Знаю адно - праўды няма, ёсць справа і звязаныя з ёй патокі эмоцый. Свядома імкнучыся да станоўчых, я несвядома пнуся ў адмоўныя, палохаючыся якіх, зноў ліхаманкава шукаю станоўчыя. Сінусоіда. Вечнае змяненне, вечны колазварот. Дзе спакою няма, ёсць толькі праца. Праца - праяўленне майго глыбіннага эга. Без працы я бязвольным сузіральнікам доўжу доўгія дні. Аднак надзея не дае здацца. Інтуіцыя падказвае сапраўдную кропку, на якой выстаіш. Гэта любоў, якая нітуе чалавечыя адзінкі ў нешта сапраўднае, а галоўнае, асвечанае сэнсам жыцця. Дзе ты, любоў?! - не стамляюся гукаць у прастор.

АнтыРЫФМАР

Previous post Next post
Up