Об военные парады

Jun 30, 2013 01:03

Только что в городе отбабахала артиллерия, идёт подготовка к военному параду на годовщину освобождения Минска дробь Дню Независимости Беларуси. В этих ваших фейсбуках и этих наших ЖЖ, как обычно, начался галдёж вида «Мiльёны трацяцца, каб задаволiць комплексы кончаных зялёных чалавечкау, якiя не нагулялiся у дзяцiнстве у вайнушку!» (С) и прочее ( Read more... )

Leave a comment

suziralnik June 30 2013, 16:43:19 UTC
"And this is not going to change. Это не изменится в ближайшие сто тыщ лет" -- У гэтым галоўная памылка усяго трактату. Аналягічна, у 18 ст. пісалі, што агульная сыстэма правааховы і судовай справядлівасьці немагчыма, таму кожны можа абараніць сябе толькі ўласнай сілай, а суд ніколі не заменіць дуэлі для здабыцьця справядлівасьці. Але не -- у 19-20 ст. стала магчыма і замяніў! Так і ў Вас. Той сьвет, аб якім Вы пішаце, афіцыйна скончыўся ў 1945 (1944) годзе, па 2-х аспэктах. Па-першае, калі па міжнародным праве вядзеньне агрэсіўнай вайны было прызнана злачынным. "Права" мацнейшага на перамогу, абсалютызаванае ў нацысцкай ідэялёгіі, было афіцыйна скасавана. Шэраг асобаў атрымалі ў Нюрнбэргу прысуды за разьвязаньне агрэсіўнай вайны. Была створана арганізацыя (ААН), прызначаная для арганізацыі міжнародных захадаў супраць агрэсара, міратворчых сіл і прымушэньня да міру, аж да ўжытку зброі (Карэя, Кувэйт). Ці гэта азначае, што скончыліся войны? Не -- так сама, як пры ўсеагульнай праваахоўчай сыстэме не скончыліся ні злачынствы, ні самасуды: аднак ужо толькі ў якасьці анамаліі. Ці ААН паказала сваю 100% эфэктыўнасьць? Не: але і паліцыя 19 ст. была абы-якая. Але гэта ўжо толькі ступень меры і якасьці, не прынцыпу. -- Па другое, правілы зьмянініся ў наступным: былі вынайдзены кулямёт, атамная зброя (1945 г.) і іншая зброя масавага зьнішчэньня: любая кабета можа запраграмаваць код, націснуць гузік, каб спаліць армію ваяўнічай "арыстакратыі", зь няважна якой колькасьцю жалезьзя, няважна як добра ўзброенай і падрыхтаванай: зброя масавага зьнішчэньне не адрозьнівае моцных ад слабых (як і сучасная артылерыя залпавага вагню, дарэчы). Мегатон 10, думаю, хопіць? Можна дадаць :) І ня трэба брудзіць рукі алеем для змазкі рухомых частак АК: машынны алей псуе скуру! :) Дык што там "арыстакратыя" супраць атамнай бомбы і зарына? -- Вы, відаць, не здаеце сабе справы, наколькі ў прынцыпе сьвет зьмяніўся і зьмяніліся правілы гульні з 1945 г.: палітычна і тэхналягічна. Вунь у Югаславіі некаторыя таксама думалі, што могуць нешта "па праве моцнага" (у т.л. гвалціць кабет праціўніка): іх, шукальнікаў баявой славы і заваёўнікаў жыцьцёвай прасторы для сваёй нацыі, цярпелі гадоў 5, але потым хутка паабламалі рогі, а потым лавілі і судзілі міжнародным трыбуналам па Югаславіі. -- Ці гэты сьвет больш "справядлівы"? Ну, Адольф Гітлер абсалютызаваў дарвінізм і пісаў у "Майн Кампф", што няма большага маральнага злачынства супраць прыроды, чым штучна прыроўніваць мацнейшага і слабейшага, вышэйшага і ніжэйшага. Але ягоная ідэялёгія і сыстэма атрымала гістарычную паразу ў 1945, дык ён бы сучасны лібэральна-дэмакратычны сьвет дакладна не ўпадабаў :) -- Ня трэба ілюзіяў: правілы "арыстакратыі" невыгодныя для большасьці, таму арыстакратыя пакінула гістарычную сцэну. Сяляне, гандляры і рамесьнікі даўно перамаглі. Яны нямоглыя, але хітрыя(!): яшчэ ў сярэднявечнай Італіі гарады наймалі, калі трэба, войска на камэрцыйнай аснове: і гэта (з вагнястрэльнай зброяй разам) неўзабаве паклала канец эўрапэйскаму рыцарству. 10.000 пацукоў загрызуць 1 ільва, золата найчасьцей перамагае жалеза. Могуць адбывацца лакальныя абэрацыі тут і там, але, урэшце рэшт, спакой кабетаў і пацыфістаў, дэмакратыі і лібералізму пасьпяхова (!) забясьпечвае міжнародная сыстэма правазахаваньня + урэшце рэшт, гарантуе існаваньне зброі масавага зьнішчэньня. А патрэбы абароны канвэнцыянальнай зброі, якія яшчэ застаюцца, у будучыні многімі краінамі могуць аказацца даручаныя па кантракце, увогуле, сьпэцыялізаваным камэрцыйным арганізацыям. Таму вайсковыя парады ў лібэральна-дэмакратычных краінах не падобныя на экс-СССР, Паўн. Карэі і КНР: заўважце розьніцу і задумайцеся. А дадаткова задумайцеся, якое такое "пачуцьце абароненасьці" дастаўляе звычайным людзям выгляд той тэхнікі, якую 40-гадовыя людзі памятаюць зь дзяцінства -- ды ў параўнаньні з той, якую ўсе бачаць у навінах са "зьнешняга сьвету": за выключэньнем Афрыкі, але гэта ня наш ТВД :) -- Як бачыце, Вы памыляецеся таксама ў тым, што супраць Вашых парадаў маюць нешта сказаць, нібыта, выключна кабеты і пацыфісты :)

Reply

iter_ignis June 30 2013, 20:36:14 UTC
Вот что значит "поток мыслей"...

"Па-першае, калі па міжнародным праве вядзеньне агрэсіўнай вайны было прызнана злачынным. "Права" мацнейшага на перамогу, абсалютызаванае ў нацысцкай ідэялёгіі, было афіцыйна скасавана"
Если находится внутри полит-юридического дискурса, то ваши положения весомы. Но прежде чем находить ошибки, следовало бы обратить внимание именно на тот план, к которому я обращаюсь. Есть более глубокий уровень эволюции, чем текущие конвенции или фактический расклад отношений. Вы во всех своих положениях в этом смысле поверхностны.

Насчёт запрещения агрессивной войны, то Шмитт это блестяще описал в своих работах, разобрав и заблуждения на этот счёт. Вы, похоже, техно-прогрессист, и надеетесь, что вот-вот наступит счастливая развязка. А всё что для этого нужно, это достижение необходимого уровня технологий в инфраструктуре глобального управления. Это наивный взгляд, по нему уже достаточно проехались, не буду повторяться. Эволюция циклична, и если нынешний гегемон может себе позволить "запретить агрессию" всем остальным, оставив право применять силу только себе, то это не продлиться долго. Хотя, англо-саксы прилагают все силы, чтобы удержать статус-кво.

Далее, про то, что "гузик" (жудасная калька с button, надо заметить) устраняет аристократию, а гандляры победили. Это ещё более наивный взгляд. Аристократия никакую сцену не покинула, варны вечны, как Небо. Есть в социобиологии хрестоматийный пример про упомянутых вами крыс, которые в ряде экспериментов при любом раскладе выстраивали одну и ту же иерархию. С людьми то же самой, только сложнее. Пока общество управляется как-то, все пять варн будут в нём в той или иной пропорции и качестве присутствовать.

Вопрос не в том, что бы стучать мечами друг другу по головам, вопрос в принятии решений, в лидерстве, в способности организовывать, видеть и понимать. При чём тут мегатонны? Какие ещё гандляры-победители? Стадо, озабоченное благосостоянием, как управлялось крутом и пряником, так и управляется. Сейчас, в силу специфики момента, инструменты управления выводятся за горизонт понимания рядового гражданина, в область манипуляции сознанием. Потому есть иллюзия "победы". Как помню на плошчы 19.10.10, когда ОМОН отошёл от прикрытия дверей Дома Правительства, раздались вопли болванов о том, что "мы перамаглi!", "милиция с народом" и всё такое. А я понял, что сейчас начнётся самое интересное, и пошёл смотреть, как во дворах строились подразделения и становился в очередь спецтранспорт. Так что тщательнЕе нужно.

Правозащита, локальная и глобальная, на которую вы так уповаете, только во младенчестве остаётся такой, как вам представляется. В зрелом состоянии это управляемое поле, консенсус центров силы, аристократов. Для них ваши "победители" - это слепая турбулентная масса, которую нужно направлять.

Не хочу дальше углубляться в разбор других пассажей, там вообще проявляется нечто дремучее. Вроде как лет 10 назад это было в ходу, сейчас уже скучно повторяться.

Reply

paladin_17 June 30 2013, 21:34:27 UTC
Падаецца, што Вы апісваеце свет, які ўжо скончыўся ў пачатку новага тысячагоддзя.
Няма (ужо) аніякага міжнароднага права, няма ліберальнага грамадства, няма сярэдняга класа, дэмакратыі, прафесіяналізму, адукацыі і г.д. Але ж прынцыпы арганізацыі жывых істотаў, як і раней, застаюцца.
Татальная вайна (па мадэлі Другой сусветнай), безумоўна, немагчымая, але ж тым больш узнікае (і будзе узнікаць) лакальных канфліктаў. Вайна робіцца больш разумнай, кропкавай, і адначасова (парадаксальным чынам) паўсюднай.

Reply


Leave a comment

Up