Народи президента!

Aug 10, 2009 16:28

Дякуючи taki_net, якого постійно читаю, натрапив на геніального вірша (ось тут: http://medvezhiy-ugol.livejournal.com/40355.html є його російський переклад, але він трошки гірший за оригінал). Під кат навмисне не ховаю.
Од себе цей вірш, хоч і не маю до нього жодного відношення, присвячую МАТЕРІ.

Марія Мартисевич maryjka_

НАРАДЗІ ПРЭЗЫДЭНТА

Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот,
і ванітоўней, чым сёньня, ужо ня будзе.
А па мне, ўсё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот:
нарадзі прэзыдэнта, якога хочаш, - сабе і людзям.

Ты кажаш, Народ і Мова заняпалі дашчэнту.
Дык за чым затрымка? Нарадзі прэзыдэнта.

Скажы сабе: “Як спадарыні Лінкальн і Кенэдзі”, -
і нарадзі.

І ён вырасьце й зможа ўсё зло на сьвеце змагчы:
Папа Рымскі будзе сядзець ля яго зьлева,
Голуб Міру будзе сядзець у яго на плячы,
а ля ног яго - Брытанская каралева, -

бо вы малайцом, мамаша, усё зрабілі, як трэба,
і цяпер усё будзе іменем Айца і Сына,
І арол дэмакратыі будзе лунаць над тваёй краінай,
хоць, магчыма, там будзе банальнае мірнае неба.

І ты - прычына таго, што здохла нешта вялікае ў лесе -
прымаючы ў пасьляродавым журналістаў маленькімі групкамі,
адмовішся ад вілы ў Ніцы й на радасьць кансэрватыўнай прэсе
аддасі перавагу хутару недзе пад Крупкамі.

Ты пасадзіш ля хаты півоні, флоксы і мак.
Ён штурхаецца ножкай - гэта харошы знак.

Адчуваеш - ва ўлоньні віруе плацэнта?
Нарадзі прэзідэнта.
Previous post Next post
Up