Dec 20, 2010 20:19
новым ранкам затуляюць нам вочы,
каб мы ня бачылі, заблыталіся і скончыліся,
і з кожнай кропляй зноў выпітай брагі
шчырыя сьлёзы балюча выціралі
брудным падолам матулінай спадніцы
шчодра падранай сёлетнім жаўнерам..
поўныя пакуты на калені ставалі
ды сваю любоў каменьмі забівалі.
сустрэнемся на барыкадах!
радасна ржуць чырвоныя сукі,
зьдзекліва рагочуць нашыя каты..
мы вам прыпомнім пра чорны Кранштадт,
мы вам адпомсьцім за Курапаты
сустрэнемся на барыкадах!