Dec 29, 2008 17:43
Вось што са мной адбылося на працы мінулым тыдні: (прыгожа не буду пісаць напішу як было)
Мне трэба было адправіць факсік у адну арганізацыю (умоўна назавем яе “Рамонак”). Каб да яе дазваніцца я знайшла 3 нумара…. Пачала тэліць. На 2х тэлефонах ніхто не браў трубку, а на 3м было увесь час занята.
Праз паўтары гадзіны я дадумалася да таго, што нумары могуць быць не тыя. Вырашыла дазнацца праз даведку, дзе мне сказалі, што ААТ ”Рамонак” свае нумары зняў, але мы дакладна ведалі, што гэта арганізыя існуе і тым больш працуе.
Я працягваю дазваньвацца… прыходзіць дзяўчына і кажа, што у яе павінны захавацца нумар магільнага аднаго з супрацоўнікаў “Рамонка”… Мы патэлефанавалі. Той хлопец даў нумар яшчэ аднаго таварыша, які ведаў нумар факса… Патэлілі. Даў.
Я набрала нумар і…. О, Богі! Дазванілася (праўда факс стаяў на аўтамаце)… Не прайшло і 10 хвілін званок мне. Я здымаю трубку мне:
-“Васілёк”?
- Так, “Васілёк”… (чую, што голас знаёмы, але не магу пазнаць)
- Ір, ты?
- Я…
- Гэта Насця… слухай, ніякага ААТ “Рамонак” тут няма!
тут нямая сцэна і думкі: “Ёпт! Адкуль яна ведае пра “Рамонак”!?... прамысловы шпіянаж!?… і г.д.
“Гэта Насця Іванова О_о?!...
- Ага! І “Вожык” :) адкуль ты узяля гэты тэлефон?
Я пачала ёй распавядаць… яна таксама была вельмі здзіўленая, бо я да таго моманту не ведала ні тэлефона, ні дзе яна працуе… атрымалася, што праз пятыя рукі я знайшла сваю аднагрупніцу… добра, што яна ведала дзе працую я :)
прочие напасти