Dec 30, 2007 13:45
Неклькі дзён таму сэрца білася так, што здавалася выскачыць з грудзей, нават малыя дзеці маёй сяброўкі сказалі, што я выглядаю інакш... хацелася сьпяваць, таньчыць, раскрыць свае крылы і паляцець да самага неба, хацелася сапраўданага сьвята, нейкіх цудаў, падарункаў... Усё казалася такім прыгожым, яскравым, незвычайным, нават ў самым брыдкім бачылася нейкая своеасаблівая прыгажосьць...
А зараз... а што зараз... і зноў адчуваю сябе матыльком, якога узялі нечыя грубя пальцы і сцерлі усю прыгажосьць, усю радасьць, усю надзею... сэрца зноў пачынае плакаць, а вочы ніяк не могуць гэтага хаваць...
Выбачайце, сябры, за мае сьлезы ў перадсьвяточны дзень, але трымацца больш не магу... Прабачце...
думкі,
уласнае