(no subject)

Mar 02, 2014 21:29

Апошні месяц праходзіць пад жоўта-блакітнымі колерамі. Дзіўны сюррэалістычны стан, "навколо прямий ефір"... Кроў. Чалавечая. На тварах. У сэрцы. На руках. Яны там -- мы тут. Яны мёрзнуць і паміраюць у агню, а мы працягваем пераключаць каналы... "і пра надвор'е..."

Я пачала кепска спаць. Мне сніцца вайна і зброя. Я пастаянна думаю пра хлопчыкаў, што не вернуцца дадому.

Сёння бачыла на адным расейскім рэсурсе "смехуёчкі"-запрашэнні дэсантнікаў на адпачынак у Крым. "Гагага!" -- гагочаць жанчыны Расеі, тупыя курыцы, не разумеюць, што дэсантнікі -- іх мужчыны, мужы і сыны, бацькі. Для іх зараз гэта жарты, усяго "актыўны адпачынак у Крыму". Да першае труны... ттт Няўжо нельга думаць далей за наступны прыём ежы?
не дай Сусвет пераўтварыцца ў такую бязмозглую куру
Украінцы, не кідайце адно аднаго, вы зараз павінныя быць разам!
Слава Україні!

больно

Previous post Next post
Up