Паход "Недасягальная грэбля" 22.08.2015

Aug 30, 2015 22:55

image Click to view



У суботу зладзілі аднадзённы ПВД. Прайшлі недзе каля 20 км (для нас з жонкай былі яшчэ 15 км веласіпедаў - каб дабрацца до кропкі старту).
Канцэпцыя пахода была простай - прайсці прыкладным маршрутам былой вузкакалейкі, якая на мапах 1933 года пазначана як "лясная дарога - разабраная чыгунка".
Першыя 10 кіламетраў былі увогуле не цяжкімі - пераход ад станцыі Рудзенск прасёлкавымі дарогамі уздоўж пажатых палёў, побач з меліярацыйнымі каналамі і праз невялікія лясы.
На грунтавай "трасе" сустрэлі велатурыстаў, які судзячы па экіпіяванню ладзілі аднадзённы велашпацыр...
У вёсцы Шыманаў Кут падзівіліся на будынак былога паравога млына (так пазначана на "глобусе Беларусі"), яле мясцовыя жыхары кажуць, што гэта усё ж такі былы бровар...
Зараз у "бровары" і побач з ім жывуць цыгане...
Другая частка маршрута праходзіла праз глухі лес, па сцежцы, якая мала прыкметнай лініяй цягнецца па зарослай насыпы былой дарогі/вузкакалейцы. Сцежка часта знікае і яе прыходзіцца шукаць. Складалася уражанне, што сцежка, да гэтага часу, не знікла зусім дзякуючы толькі дзікім жывёлам, так як прысутнасць чалавека у гэтых месцах пад вялікім пытаннем.
Аднак у самым гушчары, трохі не даходзячы да ракі Цітоўкі, бачылі прымацаваныя на дрэвах маленькія іконы. Навошта, калі і кім гэта было зроблена засталося пытаннем..
Праходзячы гэтай сцежкай, я запэўніўся у правільна прынятым рашэнні у мінулым велапаходзе не ісці гэтым маршрутам з веласіпедамі. Гэта чыста пешы маршрут, цяжка мінаны нават пешшу...
Фарсіравалі раку Цітоўку - не глыбокая рэчка, па беразе уся зрытая бабровымі хаткамі, у адну з якіх, я, дарэчы, зваліўся...
Пасля Цітоўкі зрабілі прывал - паабедалі і пайшлі на штурм асноўнай часткі ляснога адрэзка, да ракі Пціч.
Трохі не даходзячы да поймы ракі, сцежка пачала сыходзіць налева, каб вывесці нас да шашы, але мы вырашылі ісці напрамую, каб апынуцца на берагу і фарсіраваць Пціч. Мабыць не лепшае было рашэнне, але мы ж павінны былі даследаваць і гэты варыянт.
Пасля сканчэння лесу, у пойме зарослай нейкай травой, якая утварала вялікія кусты - купіны, ісці там стала нават цяжэй чым па лесу. Ледзь дабраўшыся да ракі і пераплыўшы яе я упэўніўся, што фарсіраваць нам яе не удасца - процілеглы бераг быў забалочаны і выйсці на яго не уяўлялася магчымым.
Прыйшлося цягнуцца уздоўж ракі па гэтым купінам да шашы, а там ужо, на масце, нас забрала таксі і павезла стомленых, але задаволеных, да сваёй машыны, якая знаходзілася у Рудзенску.
Нягледзячы на вельмі цяжкі адрэзак - другую частку маршрута, асабліва апошні кіламетр да і уздоўж Пцічы, усе засталіся задаволеныя. А гэта значыць, што у будучым будзем ладзіць яшчэ нешта падобнае...
Previous post Next post
Up