фота з googlemaps
Удваіх зладзілі разведвальны велашпацыр ва урочышчы Воўчы Востраў і Мармулеўскае, да азёр Сіняе і Круглае. Пачатковая мэта была знайсці два мемарыяла закінутых у лесе і наведаць чатыры лясных возера. Мемарыял знайшлі толькі адзін - спаленай вёскі Рудкова, другой пакінулі на наступны раз (увогуле я стоадсоткава не упэўнены, што ён на самой справе існуе да гэтага часу). Азёра наведалі толькі два, так як да двух астатніх рэальна вельмі цяжка дабрацца.
Мясціны на самой справе вельмі дзікія і цяжкамінаныя. З людзей, я так разумею, зараз там зрэдку бываюць толькі паляўнічыя, у час дазволу, і рыбакі. Торфараспрацоўнікі пакінулі гэтыя мясціны не так даўно, у гэтым мы упэўніліся мінаючы закінутую чыгуначную базу (бачна, што канчаткова закінулі яе не так даўно - на вокнах яшчэ вісяць чыстыя фіранкі, але шыбы ужо выбіты). Да базы вузкакалейка яшчэ больш-менш расчышчана і бачна, што пэўны час назад ёю карысталіся,а ужо далей яна зусім зарослая.
Дарэчы, зараз, чыгунка, месцамі, па шпалах, праязджаецца на ровары - так яна зарасла.
Яшчэ уразіла дзейнасць баброў, іх там, мяркуючы па ўсім, вялізарная, нікім нечапаемая, папуляцыя. Натуральна пакошаныя уздоўж каналаў бярозы - гэта іх праца...
Да азёр падыход толькі пешшу і у гумовых ботах. Прыходзіцца фарсіраваць даволі шырокія каналы, а потым прабірацца праз зарослае балота. На ровары гэта будзе вельмі складана.
Увогуле маршрут вельмі цікавы, даволі складаны і варыятыўны - там засталося яшчэ шмат прастору для даследаванняў.
Трохі пазней будзе караценькая відэа справаздача.