INTEX-PRESS Online - Жыхары Баранавіч хочуць пераназваць вуліцы у гонар лётчыкаў Карвата, Жураўлевіч

Aug 26, 2011 20:26

INTEX-PRESS Online - Жыхары Баранавіч хочуць пераназваць вуліцы у гонар лётчыкаў Карвата, Жураўлевіча і Марфіцкага

Каб перайменаваць вуліцы Войкава, Арджанікідзе і Свярдлова ў гонар загінуўшых баранавіцкіх лётчыкаў, жыхары горада сабралі 757 подпісаў.

Грамадскую кампанію “Баранавіцкім вуліцам - імёны герояў нашага часу” ініцыявала пенсіянерка, актыўная жыхарка Ганна Аніскевіч. Яна разам другімі актывістамі звярнуліся да кіраўніцтва горада з прапановай перайменавання вуліц Войкава ў вуліцу Уладзімера Каравата, Арджанікідзэ - у Аляксандра Жураўлевіча (на якой жыў ён сам і дасюль жывуць яго родныя), Свярдлова - у Аляксандра Марфіцкага. “Нашые лётчыкі-героі коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні жыццяў мірных жыхароў” - адзначаецца ў заяве.

Збор подпісаў адбываўся з 15 ліпеня да 23 жніўня. Арганізатары сустрэліся і пагутарылі з некалькімі тысячамі гараджан, раздалі буклеты, прысвечаныя подзвігу лётчыкаў і гісторыі Авіягарадка.

Дарэчы, гэта не першая ініцыятыва Ганны Аніскевіч. Дзякуючы ёй, пры актыўнай падтрымцы жыхароў горада і кіраўніцтва аўтобуснага парка, на чале з дырэктарам Уладзімірам Пучко, паспяхова вырашана змена руху аўтобуснага маршрута № 16 . Наступная праблема, якую думае вырашыць шляхам збору подпісаў Ганна Аніскевіч, наданне назвы аўтобуснага прыпынку імя Сяргея Грыцаўца лётчыка,двойчы Героя СССР, ураджэнца баранавіцкай зямлі. На гэтым прыпынку стаіць ягопомнік.

Згодна інфармацыі www.varuta.info

вуліцы, помнікі, грамадская ініцыятыва, Баранавічы

Previous post Next post
Up