666

Jun 06, 2009 23:55

Калі прыглядзецца да дробязяў "быція", то можна знайсьці шмат цікавага. Я, напрыклад, працягваю заўважаць "асаблівасьці" на рахунках, якія атрымоўваю ў крамах. У мінулы раз там узгадвалася Мона Ліза. Гэтым разам мае набыткі падсумаваліся ў д'ябальскі лік 666! Глядзіце самі!



І жыву я ў пакоі 13...
Зараз для сваёй бакаляўрскай працы чытаю кнігу пра станаўленьне фінансавай эканомікі як асобнай навукі ў другой палове мінулага стагоддзя. Дык там навукоўцы доўга спрабавалі разгледзець наяўнасьць нейкай сыстэмы, напрыклад, у тым, як паводзяць сябе кошты на акцыі. Таксама вось так глядзелі на масы лічбаў (кампутараў-та не было яшчэ) і спрабавалі пабачыць у іх сэнс.

Натуральна я ніякай тэорыі з супермаркетаўскіх рахункаў не ствару, але! Можа, вось мне нейкі вышэйшы розум дасылае сыгналі праз гэтыя рахункі?.. Пра тое, што я не на правільным шляху. Ці наадварот на правільным?

Насамрэч, проста вырашыла праверыць, ці я яшчэ памятаю, як аднаўляць ЖЧ :) Усім прывет!

хА-ха

Previous post Next post
Up