яшчэ троху фотак - як Несьцерка ў Вену прыяжджаў

Apr 15, 2008 15:05

Як ужо паведаміў nescerka  на мінулых выходных зь ім разьвіртуаліліся былі. Паказала яму некаторыя новыя для яго месцы ў Вене. У адказ на яго кароткую фота-справаздачу таксама выкладу пару штук Вены і Несьцерка_ў_Вене.

Госьць прыехаў на паўднёвы вакзал, адпаведна адтуль мы пешшу прайшліся па тэрыторыі палацаў Бэльвэдэрэ і парках, якія паміж імі знаходзяцца.

Бельвэдэрэ быў пабудаваны Прынцам Яўгенам Савойскім (ну як яшчэ яго па-беларуску абазваць?), а пазьней быў рэзыдэнцыяй знакамітага Франца Фэрдынанда.

Палацы шыкоўныя. Галерэі там таксама шыкоўныя ( пісала пра гэта аднойчы ўжо). У верхнім палацы ў 1955 годзе была падпісана Дзяржаўная дамова аб аднаўленьні незалежнай дэмакратычнай Аўстрыі, адпаведна якой была прыпыненая акупацыя Аўстрыі саюзнымі войскамі (праверыла дакладна на гэты раз :)

Вось так жылі некалі імпэратары і глядзелі на Вену недзе там далёка ўнізе (фота зроблена ля верхнега Бельвэдэра, унізе стаіць яшчэ адзін палац, а за ім там недзе цэнтар Вены):



Побач былі толькі анёльсага выгляду пастушкі:


nescerka
 прыглядаецца паўважлівей да Верхняга Бэльвэдэру:


і прымервае да сябе, як бы ён выглядаў на месцы Франца Фэрдынанда :)



Ідучы па Кэртнэрштрассэ не кожны здагадаецца заўважыць, калі мы набліжаемся да Штэфансдома. Вы бачыце яго?



Ну і, адпаведна, сапраўдная венская кавярня і госьць у ёй. Чытае жж, дарэчы:


о

фота, госьць, Вена

Previous post Next post
Up