Тэма, на якую выказаліся ўжо "і жук, і жаба"

Jan 22, 2008 14:04

Не, не пра мітынг прадпрымальнікаў. Я тут пра словы міністра адукацыі Радзькова, які прапанаваў абмяжоўваць доступ да вышэйшай адукацыі, бо зашмат разумных на Беларусі развялося. Пра гэта выказаліся сапраўды многія на мінулым тыдні

Я была напісала артыкул пра гэта таксама. Пачытаць, што я пра гэта думаю, можна тут.

Наконт іншай тэмы, што закранула ( Read more... )

адукацыя, generation.by, Беларусь

Leave a comment

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. incertezza January 22 2008, 18:54:20 UTC
Напісала шмат :) Але ты сам папрасіў :)

Праблемы, якія ты апісваеш, ніхто не адмаўляе. Толькі я не лічу ініцыятыву Радзькова магчымым вырашэньнем для іх.

Я якраз доўга з розных бакоў гэтае паведамленьне абдумала, бо пісала артыкул і па-беларуску, і па-ангельску пра гэта. Ніякай добрай ініцыятывы ў абмежаваньні самога доступу я ня бачу. З іншага боку гэта звычайны шлях дзяржаўнага кіраваньня ў нашай краіне. Замест развіцьця тэхналёгіяў (каб менш працоўных рук патрэбна было, а больш адукаваных працоўнікаў), спрашчэньня пачатку ўласнай справы (тых жа прадпрымальнікаў узгадай), спрашчэньня існаваньня НДА (якія маглі б даць працу тысячам сацработнікаў), рэформы адукацыі ў накірунку двух ступеняў (адзін бакаляўр - не так доўга, не перагружае мазгі, але сацыяльны эфэкт такі ж вялікі!), павышэньня якасьці адукацыі (каб былі групы па 15 чалавек - колькі б выкладчыкаў можна было працаўладкаваць!) ў нас вырашылі проста:

паставіць ідэалагічную варту на ўваходзе да вышэйшай адукацыі, якая будзе правяраць твае БРСМаўскія заслугі і адпраўляць кожнага другога са словамі "лепш ідзі бульбу капай, нам не хапае камбайнёраў"... У нас прызвычаіліся замест вырашэньня рэальных праблемаў проста ствараць нейкія межы, якія НІЯК НЕ СПРЫЯЮЦЬ ПРАГРЭСУ imho!

Наконт 75-90% абітурыентаў, якім пофігу гэтая адукацыя ад пачатку, думаю ты троху перабольшыў.

Так, я некалі таксама задавалася пытаньнем, што гэтыя людзі тут робяць. Але зараз пасьля абсмоктваньня ролі вышэйшай адукацыі ў развіцьці грамадзтва і правоў студэнтаў, я разумею, што мае думкі грунтаваліся выключна на маім эгаізме - гэтыя людзі перашкаджалі мне вучыцца так хутка і эфэктыўна, як хацелася б мне. Калі мы разважаем пра палітыку ўсёй краіны ў сфэры адукацыі - трэба думаць пра ўсё грамадзтва, а не толькі пра ўласны камфорт.

Я таксама ведаю шмат такіх нявызначаных людзей (у інтэрнаце за імі назірала), якія на курсе 3-4м раптам разумелі, як ім насамрэч цікава вывучаць, тое што выкладаецца (самі тэмы, не мэтад выкладаньня), як яны раптам пачыналі разумець што да чаго ў сьвеце. Як яны з шэрых правінцыялаў станавіліся цікавымі і дагледжанымі асобамі. Такія людзі - якія магчыма ніколі не будуць кіраваць дзяржавамі і вялікімі кампаніямі, а вернуцца ў свой горад і будуць адказнымі грамадзянамі - для мяне даюць надзею на будучыню. І я перакананая, што калі б яны засталіся ў сваім маленькім горадзе, яны б і засталіся неадукаваным быдлам, якое ў жыцьці нічога ня бачылі акрамя выхаду на базар па нядзелях, якія ведаюць толькі права на стабільнасьць і хлеб на стале.

Менавіта для гэтага і існуе вышэйшая адукацыя, а не толькі з-за магчымасьці атрыманьня дыплёму, каб уладкавацца.

А рэжыму і ягонаму міністру таксама патрэбныя толькі бараны, якія жывуць у калгасе і што ім тая корачка... У тым, што у нас дыплём - гэта корачка, а не сэртыфікат здольнасьцяў, вінаватыя не несурьёзныя студэнты, а сыстэма, якая адмаўляецца рэфармавацца і якой проста не патрэбныя адукаваныя і самастойныя грамадзяне. таму каб вырашыць праблему лягічна было б працаваць над сыстэмай, а не змяняць правілы адбору студэнтаў.

І напрыканцы, я моцна сумняюся, што колькасьць моладзі з вышэйшай адукацыяй на Беларусі на столькі перавышае колькасьць усіх астатніх.

Reply

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. miraslau January 22 2008, 21:40:13 UTC
Разумееш, мусім усе троху перабудаваць разуменьне шматлікіх рэчаў у сваёй галаве. Адукацыя вышэйшая, яна і мусіць быць вышэйшай, каб больш прыняць сэнс слова, то "элітарнай". Суадносна, яе мусяць мець толькі вельмі малое кола людзей, але суадносна яно мусіць адпавядаць найвышэйшым паказчыкам.

Чамусьці мы ўсе пазабываліся абсалютна пра такую рэч, як сярэдняя адукацыя. У нашых жа вачах яно за доўгі час знівеліравала да ніжняй кропкі прэстыжу. Але паглядзець на Нямеччыну, краіну вялікіх магчымасьцяў і аўтабанаў у ВНУ навучалася толькі 7%... Усе іншыя навучаліся, ці ў каледжах, ці анагах ПТВ.

Скотт Адамс
«Будущее по Дилберту»
(Процветание глупости в XXI веке)
С каждым годом требуется все больше мозгов, чтобы жить в нашем сложном мире. И все больше людей опусткается ниже того, что я называю «планкой некомпетентности», причем совершенно не по своей вине.

Вообразите себе на минутку, что вы никогда не пользовались домашним кинотеатром и должны сами во всем разобраться, не обращаясь ни к кому за помощью. Перед вами сразу встает масса вопросов, на которые нет интуитивных ответов.

...Мне казалось, что я знаю, как записывать телепередачи на свой видик. Удача сопутствовала мне чуть ли не в 60 процентах попыток, так что уверен: Я был не хуже, чем 95 процентов населения страны. Но так происходило до тех пор, пока у меня стоял простой телевизор, а не домашний центр развлечений. Теперь не могу дотумкать, как записать хоть что-нибудь. Доля успешных попыток у меня стабильна и составляет ровно 0 процентов. В сфере развлечений я пал ниже планки компетентности.

...Соблазнительно думать, чо можно компенсировать сложность современной жизни путем улучшения образовательной системы, но лично мне это не поможет, пока не организуют магистерские курсы обучения методологии пользования телевизором.

Образование вовсе не универсальное решение на все случаи жизни, как нам того бы хотелось. Есть всего два типа образования: 1. Полезное. 2 Бесполезное.

Если вы настолько глупы, что получили один из тех видов образования, которые относятся к полезным, например, инженерное, то все, чему вы научились, устареет ровно через пять лет.

Зразумела, што мы якраз і сустрэліся з тым найвялікшым канфліктам да якога абсалютна не патрыхтавана ні нашая дзяржава, ні грамадства. Спазненьне ад усяго сьвету на некалькі дзесяцігодзьдзяў, знаходжаньня краіны яшчэ ў аграрна-індустрыальнай стадыі развіцьця стварае вельмі шмат вясёлых момантаў, якія яшчэ больш будуць павялічваць гэтае спазненьне.

Калі ва ўсім цывілізаваным сьвеце, амаль, уся праца ў вытворчасьці сувязаная з вытворчасьцю ляжыць на плячах бяздумных робатаў, якія ўсё ж такі замянілі бяздумных людзей. У нас жа гэтыя бязмозглыя людзі маюць працу на заводах пабудаваных пленнымі немцамі працуюць усё жыцьцё на нямецкім такарным станку 1931 года... Зараз жа таксама кляпаюць такіх "пролаў", якім прыходзіцца навучацца па падручнікам 1951г. Ніхто ім не тлумачыць, што працу усіх 300навучэнцаў гэтага ПТВ за мяжой робіць адзін станок коштам 200 000 эўра. І на цэлым заводзе можа ўвогуле не быць працоўных.

У нармальных краінах 70% насельніцтва занятыя ў сыстэме абслугоўваньня... У нас жа які працэнт? Як сыстэму адукацыі падрыхтаваць да гэтага? Ніяк гэта вялізарнейшы рынак, які ня зможа ахапіць ніякае міністэрства, я думаю ў нас таксама ў гэтай сферы хутка адбудзецца бум(Ня ведаеш яшчэ ў якой галіне утварыць прадпрыемства?).

Вельмі добра пазбаўляюся аптымізму ў разважаньнях наконт якасьці нашай адукацыі. Узгадваю выпадковую сустрэчу, гэтым летам у Менску, з двума сакурсніцамі, з якімі я навучаўся ў першым універсытэце. Так, яны скончылі універ, скончылі вельмі добра - былі паспяховымі ў навучальным працэсе. Зараз адна працуе за аклад 250тыс з прэміямі, другая з прэміямі даходзіць да 350тыс. руб. Абсалютна ніякіх плянаў на будучыню. Скажы, дзеля чаго міністэрства адукацыі выдавала грошы на іхнюю адукацыю? Няўжо такія людзі патрэбны краіне? Калі б маю групу скасьцілі да з 32 да 6 чалавек, я думаю б і на выйсьцю вынік быў бы іншы.

Забыўся яшчэ пра адну важуную рэч - адукацыя вышэйшая мусіць быць, абавязкова, платная і толькі лепшыя здольныя атрымліваць стыпендыі.

Reply

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. incertezza January 23 2008, 16:44:06 UTC
Я катэгарычна нязгодная з многімі тваімі тэзамі.

- Адукацыя мусіць быць бясплатная, ці прынамсі цяперашні беларускі варыянт з бюджэтнымі месцамі вельмі нават прымальны, толькі б панізіць плату за небюджэтныя месцы хаця б удвая (у Вене каштуе 350 эўра за сэмэстар) і размеркаваньню надаць характар прапановы, а не прымусу.

- Вышэйшая адукацыя НЯ мусіць быць элітарнай. Ніколі! Не ў 21-м стагодзі! Не ў тым выпадку, калі мы хочам жыць у інфармацыйным грамадзтве і пры дэмакратыі! З гэтым пагаджаецца ўвесь цывілазаваны сьвет!

- Я не магу зразумець, чаму ты абвінавачваеш у нізкіх заробках сваіх аднагрупнікаў, а не дзяржаву, якая стварыла такую эканамічную сыстэму і такі рынак працы.

Наконт цытаты Адамса. Якраз цытата і падцьверджвае неабходнасьць новага сучаснага падыходу да адукацыі, каб яна вучыла людзей не проста, куды на што націснуць, каб запрацавала, а вучыла думаць!

Reply

Re: Жадаю канструктыўнага дыялогу. miraslau January 24 2008, 02:12:17 UTC
350 эўра за сэмэстр??? Тут, значна вышэй - Я еду да вас вучыцца!!!!! Пры такіх расцэнках, студэнты яшчэ дуюцца? Я за двое выходных, ў такой другасортнай краіне, як Польшча, столькі зарабляю. Ведаеш, калі эўрапейскія студэнты, такія "нягеглыя", то няхай ня дуюцца, што ў Ратэрдаме, Оксфардзе, Стакгольме навучаюцца большасьць студэнтаў з Баўгарыі, Польшчы, Украіны.

Я лічу, што адукацыя павінна быць дарагой, так як нічога таннага, ці дармовага добрым быць ня можа. А, таксама за кошт адных студэнтаў будуць стварацца фонды універсытэтаў, на якія можна будзе праводзіць лепшыя даследваньні, ствараць месцы для лепшых выкладчыкаў, ствараць лепшыя варункі для лепшых стыпэндыстаў...

Інфармацыйнае грамадства і вышэйшая адукацыя маюць шмат агульнага, але з гэтага не вынікае, што элітарнасьць ВНУ будзе ствараць абмежаваньні для развіцьця інфарматызацыі. Дэмакратыя - прыгожы міт для пролаў і неактыўных(лянівых) людзей.

Наконт аднагрупнікаў, жадаю паправіць цябе...
Якраз такія людзі, прыклады, якіх я прывёў, з'яўляюцца асновай гэтай дзяржавы. Бязініцыятыўныя, павольныя... Беларуссія - гэта іхні заказ! Іхні, іх бацькоў і іх асяродзьдзя.
Чаму я так разважаю? Да тут усё вельмі проста. Людзі на Беларусі за доўгі час прызвычаіліся да сто-працэнтных алгарытмаў. Для іх пабудавалі/стварылі такі: дзіцячы садок, школа, інстытут, праца, дзеці, кватэра, дача, 60-пенсыя, стандартны запіс на магіле: "Помнім, скарбім. Дзеці, унукі...".
І ім вельмі лёкка было ў такой схеме - усё пры нараджэньне размеркавана, нічога вырашаць і думаць ня трэба.
Ах так забыўся, з 45 гадовага ўзросту такія людзі пачынаць саабражаць, што за жыцьцё яны нічога не зрабілі, нічым асаблівым не вылучаліся і пачнуць старчаскі бурчаць на ўсіх навокал: палітыкаў, суседаў, маладых людзей, бізнэсоўцаў. Думаю, калі б яны нарадзіліся ў Аўстрыі, Францыі, Велікабрытаніі, то ва ўзросьце студэнтаў патрабавалі б бясплатнай адукацый, вялізарных сацыяльных гарантый )))

Калі разважаеш, ці бачыш праблематыку з іншага ракурсу, жадаў бы пачуць іншыя разважаньні.

Людзей трэба адукоўваць!!! Але проста трэба ісьці шляхам ўздыманьня ўзроўня сярэдняй адукацыі, а не паніжэньнем вышэйшай...

Reply


Leave a comment

Up