Пра салодкія сны ў гарах

Jan 13, 2008 17:39

Усё ніяк не магу ўзяцца апісаць вандроўку ў Швайцарыю пад Новы год. Тым часам нямецкі сябар даслаў некаторыя фоткі з гораў, дзе ўласна я і сустрэла 2008. Проста не магу не выкласьці адно мілае фота. Мяне, дарэчы, вельмі зьдзівіла, як шмат дзяцей там бяруць з сабой у горы. Прычым дзяцей усіх узростаў, пачынаючы ад немаўлят. Некаторых пераносяць вось такім чынам. Думаю, гэта каб калі што паставіць можна было, але не трэба было класьці малое ў сьнег.


Previous post Next post
Up