НОВАЯ "ПЕРАМОГА" НЭАСТАЛІНІЗМУ НАД АХВЯРАМІ САВЕЦКАГА ГЕНАЦЫДУ

Oct 11, 2023 02:46


Новая «перамога» нэасталінізму ў Магілеве-на-Дняпры.



"Падаруначак" ад нэасталінісцкіх уладаў на Дзяды, кастрычнік 2023. Запомніце гэны дзень.

Такога ўвогуле ніхто ня мог прадбачыць!!! Да міжнароднага, нацыянальнага і дзяржаўнага Дня Памяці ў Беларусі (які, дарэчы, некаторы час паспеў пабыць і выходным днём), званаму па старажытнай беларускай традыцыі «Дзяды», магілеўскія ўлады разам з так званым «маскоўскім патрыярхатам» паднесьлі грамадскасьці своеасаблівы і вельмі непрыемны «сурпрыз», замяніўшы высокі дубовы Крыж Памяці ахвяр савецкіх рэпрэсый, які стаяў на спэцыяльнай пляцоўцы, на невялікі фарбаваны сасновы  - у расейскіх традыцыях, - які ня мае дачыненьня ані да месца, ані да ахвяр.

Новы крыж, усталяваны на дзіўнай бэтоннай чушцы, падобнай на супрацьтанкавы «зуб пуціна», мае наступны надпіс па-расейску - «Кресту твоему поклоняемся владыко и воскресение твоё славим». Нездарма тамака нядаўна пад «дахам» улад маскоўскія папы са сваімі «казачкамі» гарцавалі - вось вам і «продолженьице». То бок пры гарачай падтрымцы магілеўскага чынавенства ўзмацняецца й надалей усеагульная расеізацыя, сталінізацыя і ўмасквацаркоўленьне старажытнага і славутага вольнага беларускага горада на вольнай рацэ. Усё гэнае гісторыя ўжо шматкроць бачыла, але не ў ХХІ стагодзьдзі і не ў такім пякельным кактэйлі!

тэрор, турэмны музей, Свабода веравызнаньня, Museum of Тotalitarism and Solidarity, маскоўскі патрыярхат, Курапаты, Дзень Мёртвых, Museum of Тotalitarianism and Solidarity, я ў ганіў і буду ганіць дыктатара, НКВД, генацыд, Магілеў-на-Дняпры, турма, Ордэн Сьв.Рыгора, чырвоныя, і пачалі лічыць мы страты...і здраднікоў, фота, Сталін капут!, халуізм калхазаноў, Дзяды, Дзень Памяці, prison museum, Дыр Малер, як ты мне мілы..., чыкістыя

Previous post Next post
Up