Зайшоў сёньня за прадуктамі ў серабранкаўскі ўніверсам "Невель".
Царква маскоўскай крамы. Фота tapolia-navicki.
Людцы дарагія! Гэна што, царква ў краме ці крама ў царкве? На будынку напісана "Универсам "Невель"", а не "маскоўская царква". Але ўнутры ўсталяваныя пяць скрынак толькі для маскоўскай царквы і шапік яе-ж. Калі гэна крама, то чаму скрынкі толькі маскоўскія? У Серабранцы яшчэ парахвія грэка-каталікоў, касьцёл і пратэстанцкая царква! Дзе-ж тут якая роўнасьць ці талерантнасьць, якая тут СВАБОДА?! ГЭНА ПРОСТА РЭЙДЭРСКІ ЗАХОП!
Свабода веравызнаньня па-лукашэнкаўску.