Яшчэ раз пра Лагоднага Цмока, альбо Да спрэчкі пра беларускага дракона, які падабаецца, бач, ня ўсім

Mar 29, 2013 21:21



Постаць Цмока зьвязаная зь Беларусяй мноствам легенд. Самая шырака вядомая - пра Сьвятога Юрая.



Фота navicki.


Фота navicki.

Сьвяты Юрай, нябёсны абаронца Беларусі, зьяўляецца адным з галоўных яе сымбаляў, у тым ліку графічным. Гісторыкі праводзяць лягічны лянцуг гэных сымбаляў як Ярыла=Сьв. Юрай-Пераможца=Пагоня. Потым яго перанялі ад нас і маскоўцы. Ліцьвіны на вялікія бітвы хадзілі зь ягонымі абразамі й малявалі на сьцягох. Сьв. Юрай уваходзіў у тройку найбольш паважаных апякуноў і абразоў у старажытнага беларуса й быў падменены Сьв. Міколам толькі за часам расейскай акупацыі. А імёны князёў? Князь старажытнае Літвы Гінгвіл-Юрай, кароль Вітоўт-Юрай, а колькі дробных нашых князёў насілі ягонае імя?... А яшчэ Яраслаў Мудры-Юрай, які пабудаваў Юр'еў(Тарту), Юр'яўскі збор у Кіеве й нават у Ноўгарадзе заклаў Юр'еўскі кляштар. Нават у Масковіі Юраям называлі князёў па нашай старадаўняй традыцыі яшчэ люцічаў-рагэгоў-сварогоў-варагоў - Юрай Даўгарукі(заснавальнік Масквы). Вялікалітоўскія месцы таксама называліся ягоным імём: Юр'еў, Юр'еў-Польскі(зараз Расея), Юр'ева(Гейсішкі). На тэрыторыі колішняй ВКЛ і сёньня захоўваюцца цэрквы, касьцёлы й кляштары Сьв. Юрая(не Геворгія!) - напрыклад, ува Львове. Там, дзе сёньня цэнтар Менску, да акупантоў была Юр'яўская вуліца з царквой Сьв. Юрая. Як вядома ЎСІМ, вобраз Юрая-Пераможцы НЕПАРЫЎНА зьвязаны з вобразам Цмока. Выходзіць, замахнуцца на Цмока значыць падвесьці пад сумніў самую хвігуру нашага нябёснага абаронцы.



Фота navicki.


Фота navicki.

У сусьветнавядомым паданьні пра Сьв. Юрая апошні ратуе ад галоднага плезіязаўра дачку мясцовага лібанскага цара, Элісаву, а самога прыводзіць (ці ён, ці царэўна на поясе ад сукні) у месца й той яму служыць. ЖЫВЫМ, не забіваючы, а перамогшы адно намовай. Дарэчы, у беларусоў нават азначэньне дракона уласнае - Цмок. Цмок у ліцьвіноў ня злы, як, напрыклад, у больш позьняй маскоўскай традыцыі, бо не асацыюецца з мангола-татарскім 300-гадовым ярмом. У нас нават існуе расхожае словаспалучэньне Лагодны Цмок. Пражываць Цмоку ў Беларусі было заўжды болей падстаў, чым у лібанскім ці нават у Лах-Нэскім возеры - з нашымі-то басэйнамі рэк з вазёрамі й балотамі да камуністычнай мэліярацыі! А легенды пра беларускае мора? Яны йдуць, пачынаючы зь Герадота. Месцы, у якіх спыняўся ледавік у Беларусі ледзь не да сёньня захоўваюць рэліктавую флёру. Дык чаму ў нас НЕ МАГЛО БЫЦЬ Цмока?))) Чаму нават у шмат пазьнейшай культуры расейцаў, якія перанімалі яе ад нас, МОЖА БЫЦЬ, хоць і стаўшы злым наш Цмок, якога яны называюць Зьмей-Гарынычам?))) Дасьледчыца Ірына Дубянецкая, напрыклад, налічвае ў беларускім фальклёры ажно 9(!) відоў вобраза Цмока. Вобраз Цмока замацаваны як у старажытнай, так і ў сучаснай беларускай літаратуры. Мы што, усё гэнае мусім падмяніць сучасным вобразом бусла? Так, многім нашыя цмокі не падабаліся, але ці мусім мы саступаць СВАЁ? І калі насамрэч не было ў Статуце ВКЛ артыкулоў пра ахову цмокаў, то гэную хібу мы мусім выправіць. Пакуль яго ня зьнішчылі злобная амэрыкосоўская норка на пару з добрай расейскай піраньняй.





Такім чыном, ня бачу сэнсу адпіхваць ці раздорваць сваю ўласную спадчыну, якую трэба захоўваць і павялічваць. Яе й так кожны гУльтай прысабечыў. Беражэце нашага Цмока. Шануйце сваё. Яно яшчэ паслужыць нашым з вамі нашчадком.



Лагодны Цмок, Юрась Навіцкі, Сьв. Юрай

Previous post Next post
Up