Адказ на загадку

Dec 12, 2008 10:16

А вось адказ на загадку.

Руіны, якія раскопваюць ля Тартора - гэта рэшткі старажытнага гораду Бланда Юлія. Нейкі час ён быў даволі буйным месцам і нават меў свайго біскупа. У другой палове першага тысячагодзьдзя заняпаў. Але, як часта бывае ў такіх выпадках, біскупская катэдра ня зьнікла разам з горадам, а зрабілася тытулярнаю - гэта значыць, яна фармальна надаецца біскупу, які з той ці іншай прычыны ня мае ўласнае катэдры. Напрыклад, дапаможнаму ў нейкай дыяцэзіі. З 1999 году тытулярным архіпастырам гэтых рамантычных руінаў зьяўляецца ніхто іншы, як яго эксцэленцыя Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскі.

Вось такія справы :)
Previous post Next post
Up