Сёння пабачыў нарэшце на ўласныя вочы Кастэль Кох ака Кастэль і Тылвіт Тэг - шэдэўр Вільяма Бёрджэса, вяршыню віктарыянскай готыкі ў замкавым будаўніцтве. Мушу прызнаць, ніякія фотаздымкі не могуць падрыхтаваць да таго вадаспаду архітэктурнай дасканаласці, які абрынаецца на безабароннага, напрыклад, вожыка з трох вежаў, брамы ды сцяны гэтай платонаўскай ідэі малога замка. У блогу, на жаль, нельга змясціць замак, таму застаецца толькі накідаць вікіпедыйных здымкаў.