Трошкі беларускага

Dec 15, 2022 15:21


Дзесьці ўлетку школьнымі канікуламі сярод рэкамендаваных кніжак па беларускай літаратуры трапілася «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна. Ды чамусьці так зацягнула, што пачаў чытать зрання аднаго жнівеньскага дня, а закончыў ранкам наступнага. Не памятую як не пабудзіў брата, чытаўшы ўсю ноч, бо спалі ў адным пакою нашай дачы. Але летам мы маглі сядзець і да чатырох гадзін, калі былі цікавыя справы - кожны ў сваім занятку. Мае месца было на балконе, на другім паверху, дзе тры з чатарох сценаў былі со сцёкламі, таму відаць было далёка.

Цяпер, калі чую нешта пра «Сэрца на далоні», памяць адразу ж адлюстроўвае тыя дзіцячыя імгненні - колеры ўсхода Сонца па гарызонту, гук дзвяры на вуліцы, калі бацька выходзіў зранку курыць, ды пачуццё блізкага пачатку школы.

У гэты дзень нараджэння дадаў гэты твор да сваёй бібліятэкі.



«Сэрца на далоні» Івана Шамякіна

шамякін, сэрцанадалоні, беларуская, трошкібеларускага

Previous post
Up