У чацвёрты раз пачынаю гэты пост. У чацвёрты раз мой твар ператвараецца ў зморшаны перасолены кончык сасіскі, да таго ж мокры і хрюкаючы.
Ён для вас звыклы вясковы алкаш. Чалавек які п'е самагонку, працуе ў каўгасе (на страўсінай ферме). Ніяк не магу зразумець, як ні банальна, што гэты 60кг-овы кавалак дабрыні ўжо гніе.
Для мяне ты той каму прыйшлося прадаць дом у якім вырас, а потым працаваць паў гады, каб сплаціць штраф, за збіццё "должносного ліца прі ісполненіі", якое ў часе таго самага "выканання" пінала нагамі і вясковую дварнягу.
Я бачыў цябе ўсяго чатыры разы. Не убачыў магчыма нават больш ніколі, але так добра было ведаць, што дзесці далёка есць промень сонца, ведаць, што дзесці далёка ён яшчэ свеціць.
ЗАПОМНЮ ЦЯБЕ вечным, с кожным днём усё больш міфалагічным, па дзіцячаму смешным асабліва ў аўтарскім выкананні пытаннем: Ці паняў?
Так, Віця, я паняў.))
У маім горадзе думак ты назаўжды будзеш,… будзеш! занядбаным, пляцам,
Самым Любімым!
белабрысенькі.