Беларускамоўны грамадзянін Беларусі звярнуўся са зваротам у Брэсцкі гарвыканкам з прапановай стварыць беларускамоўную версію афіцыйнага сайта Брэсцкага гарвыканкама, бо ён не валодае рускай і англійскай мовай, на якіх вядзецца дадзены сайт.
Грамадзянін адзначыў, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай у Беларусі, а немагчымасць атрымаць на ёй інфармацыю з’яўляецца парушэннем Канстытуцыі і яго грамадзянскіх правоў.
Намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама С.А. Жукаў паведаміў грамадзяніну, што “згодна з Канстытуцыяй дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
У адпаведнасці з арт. 1.3 Указа прэзідэнта “Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт” “інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў і арганізацый фармуюцца на рускай і (або) беларускай мовах”.
У сувязі з гэтым, прадугледжаваецца магчымасць вядзенне інтэрнэт-сайтаў дзярджаўных органаў на адной з дзяржаўных моў.
Лічым, што парушэння заканадаўства Беларусі, грамадзянскіх правоў не маецца.”