Гомель прайграў Дняпру 1-2 і выбыў з Кубка.
Людзей прыйшло на матч не шмат, можа 2,5-3 тысячы ў лепшым выпадку.
Дарэчы. сцяг АБФФ быў на матчы сённяшнім яшчэ са старым лагатыпам - відаць Гомель за стабільнасць і лятаючая талерка яку бліжэй чым зубра-мяч.
Гомельскага фанацкага сектару сёння зноў не было - працягваецца байкот хатніх гульняў, што пачаўся яшчэ ў мінулым сезоне, які быў выкліканы супрацьпраўнымі дзеяннямі міліцыі і адсутнасцю рэагавання на гэтыя інцыдэнты з боку адміністрацыі Гомеля.
Быў добры фан-сектар магілёўскіх фанатаў, з якімі ў гомельскіх фанатаў найлепшыя саюзныя адносіны.
Дарэчы, на сектары магілёўцаў быў прэзентаваны новы гомельска-магілёўскі беларускамоўны банэр.
А вось футболкі гомельскіх гульцоў былі нажаль з надпісамі прозвішчаў па-руску. Відаць зноў у клубе правялі як і ў мінулым годзе "галасаванне" і "абралі" рускую мову. Так ці інакш, хутка даведаемся афіцыйную пазіцыю клуба - ліст ужо дасланы.
Магілёўцы гулялі ў цішотках без прозвішчаў, але ў брамніка цішотка была падпісана і падпісана па-руску. Чаму па-руску - таксама хутка даведаемся - ліст Дняпру таксама дасланы.
Сама гульня была сярэдняй цікавасці. Адзначу, што Гомель валодаў мячом ці не 75-80% часу, але да ўдараў справа амаль не даходзіла.
У свой час Днепр свае шанцы выкарыстоўваў амаль на 100%.
Гомель жа ў двух момантах не патрапіў нават у пустыя вароты.
Улічваючы, што Днепр адзін з найслабейшых каманд ВЛ, падаецца, што Гомелю ў гэтым сезоне будзе даволі цяжка.
Так ці інакш, 30 сакавіка гульня з Белшынай, і хутка даведаемся, ці была сёння проста асечка на пачатку сезона, ці праблемы Гомеля сістэмныя.
Міліцыя на матчы паводзіла зноў сябе некарэктна і нахабна. Як заўжды яе было неабаснавана шмат і яна была як заўжды заўважна.
З плюсаў - даволі добрыя праграмкі да гульняў, хоць і без зыходных дадзеных, а тасама застаўся беларускамоўны дыктар і табло па-беларуску. Плюс дыктар як і ў мінулым сезоне ставіць у перапынках добрую беларускую музыку па-беларуску. Сёння, калі не памыляюся, нават Амарока была з Памідоравым.
Яшчэ 162 фота па спасылцы
http://vk.com/album-54917452_191153716