Справаводства па-беларуску! перадало бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта Беларуска-еўрапейскі слоўнік

May 12, 2012 13:44

Аўтар ідэі грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” перадаў бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) Беларуска-лацінска-еўрапейскі слоўнік.


“Тартускі ўніверсітэта афіцыйна заснаваны ў 1632 годзе, за гэты час ў ім навучалася каля 2200 студэнтаў, што паходзяць з этнаграфічных беларускіх зямель. Сярод іх такія выбітныя беларусы як Антон і Стэфан Луцкевічы, Усевалад Ігнатоўскі, князі Радзівілы і іншыя ня меньш знакамітыя беларусы. Але шчыра кажучы, годам заснавання ўніверсітэта павінен лічыцца 1583 год, калі Вялікі Князь Літоўскі Стэфан Баторый адчыніў у Тарту Іезуіцкі Калегіум, паклаўшы пачатак студэнцкаму жыццю ў Тарту і наогул ў Эстоніі. Па ўсім характарыстыкам ён адпавядаў усім прыкметам універсітэтаў тых часоў, але, і са мной сыходзяцца ў гэтым некаторыя выкладчыкі-гісторыкі Тартускага ўніверсітэта па палітычна-рэлігійных прычынах годам заснавання ўніверсітэта лічыцца 1632, калі шведскі кароль Густаў Другі Адольф падпісаў паперы аб адкрыцці ў Тарту Акадэміі Густавіана. І гэта быў у большасьці вымушаны крок, бо адваяваўшы ў Рэчы Паспалітай Тарту ён не мог дазволіць тое, каб адукацыйнае першынства на гэтых тэрыторыях належыла былому ворагу.




Таму, не было б Іезуіцкага Калегіума, не было б зараз хутчэй за ўсё Тартускага ўніверсітэта. І трэба адзначыць і падкрэсліць, што выкладчыкамі ў Іезуіцкім Калегіўме былі беларусы і палякі, якія вывучыўшы эстонскую мову вучылі ў Калегіўме па-эстонску мясцовых жыхароў, эстонцаў, чым паклалі пачатак эстонамоўнай ды і наогул вышэйшай адукацыі на тэрыторыях сучаснай Эстоніі. У той жа час аб выкладанні па-эстонску і для эстонцаў у Акадэміі Густавіана не было і размовы. Тартускі ўніверсітэт стаў эстонамоўным толькі ў 1918 годзе, а прымаць эстонцаў у універсітэт сталі толькі ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Беларусы ж вучылі эстонцаў на іх мове ўжо ў 1583 годзе, але гэта было парушана шведскай заваёвай Тарту і прылеглых зямель у 1632 годзе. І пра гэта не трэба забываць. Таму, лічу, што беларуска-лацінска-еўрапейскі слоўнік гэта тая кніга, якая павінна быць у Тартускай бібліятэцы ў першую чаргу, разам з Беларуска - Эстонскім слоўнікам.”, - лічыць Ігар Случак.


Гарамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!”, сябра Асамблеі НДА (Літва) займаецца лабіраванннем змен у заканадаўстве, накіраваных на падвышэнне статуса і заканадаўчай абароны беларускай мовы. У 2012 годзе прыярытэтнымі для кампаніі з’яўляюцца накірункі забеспячэнне беларускай мовы ў сферы рэкламы, камунікацыі, культуры і адпачынку.

Прэс-рэліз
Грамадзянскай ініцыятывы
“Справаводства па-беларуску!”

Ігар Случак, Тарту, Справаводства на беларускай мове, Тартускі ўніверсітэт, Эстонія

Previous post Next post
Up