Mar 16, 2014 13:03
***
Украінцы да сваёй гісторыі прарываюцца і яе абараняюць - з баямі, ахвярамі, праваламі і ўзвышэннямі. І нават калі прайграюць, калі не ўдаецца гэтым разам, -- застаецца слава. Украіне і яе героям.
Расейцы адчуваюць сваю гісторыю як вязніцу.
Разумныя мараць з яе выбрацца, стагоддзямі распрацоўваюць планы ўцёкаў. У камунізм, Еўропу, святую Русь, Куршавель, -- што каму прымроіцца.
Тыя, хто наверсе, бліжэй да выхаду (ці ўваходу), спрабуюць зацягнуць як мага больш іншых, каб не так крыўдна было.
Рэшта ж даўна заціхла і прызвычаілася, - калі ўжо вязніца, дык хаця б вясёлая, з народамі, цыганамі і водочкой.
Беларусы сваю гісторыю чакаюць. Упарта і ўважліва, так як рыбак чакае сваю рыбіну, седзячы нерухома на беразе часавай плыні.
І ў гэтым, як ні дзіўна, ёсьць глыбокі даоскі сэнс.