Бягучае

Mar 19, 2017 18:55



Ўжо два тыдні прайшло, як надвор'е спрыяе праводзіць больш часу на адкрытым паветры, і я якасна карыстаюся гэтымі днямі у тым сэнсе, што падрыхтаваў і выцягнуў сваю хуткую прыгажуню-хулайногу, якую падаравалі мне ў прошлым годзе, і ўжываю яе як дзеля фітнэса, так і ў якасці транспартнага сродку. Спачатку, звычайна, было цяжка пасля зімы, праведзенай у асноўным на канапе, але ж зараз, праз 110 кіламетраў (паводле дадзеных з Endomondo.com) , пачынаю атрымліваць задавальненне. Яшчэ тое, што хулайнога складаецца ў адно імгненне і пераўтвараецца ў валізку-чамадан ці заплечнік, робіць яе вельмі зручнай. З роварам заўжды было больш клопатаў.

дЫбр, Покатушечное, Повседневное

Previous post Next post
Up